Ёзэф Юнгман (па-чэску: Josef Jungmann; 16 ліпеня 1773 — 14 лістапада 1847) — чэскі філёляг, пісьменьнік і перакладчык, дзяяч чэскага нацыянальнага адраджэньня.

Ёзэф Юнгман
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 ліпеня 1773(1773-07-16)[1][2][3][…]
Памёр 14 лістапада 1847(1847-11-14)[1][2][3][…] (74 гады)
Пахаваны
Сужэнец Johanna Jungmannová[d]
Дзеці Josef Josefovic Jungmann[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, лексыкограф, мовазнавец, паэт, перакладнік, пэдагог, настаўнік, філёляг, гісторык, прафэсар унівэрсытэту
Мова нямецкая, ангельская мова, француская мова, лацінская мова і чэская мова[7]
Узнагароды
Ордэн Леапольда
Подпіс Выява аўтографу

Усё жыцьцё працаваў над тэарэтычнымі асновамі новай чэскай літаратурнай мовы. Быў вядучай постацьцю другога пакаленьня адраджэнцаў.

Заснаваў першы чэскі навуковы часопіс «Krok». Суполка адраджэнцаў, якую ён вакол сябе згуртаваў, пазьней стала называцца Юнгманавай паэтычнай і навуковай школай. Да яе належалі, напрыклад, такія дзеячы, як Францішак Палацкі, Ян Эвангеліста Пуркіне, Францішак Ладзіслаў Чалакоўскі.

Выдаў пяцітомны Слоўнік чэска-нямецкі — адну з падставовых для чэскай літаратурнай мовы працаў. Напісаў «Гісторыю чэскай літаратуры» і іншыя навуковыя працы.

Вучыўся ў Бэроўне, пасьля ў гімназіі ў Празе. Наведваў філязофскі, а потым і юрыдычны факультэты Карлавага ўнівэрсытэту. Адначасова працаваў прыватным настаўнікам. З 1799 году выкладаў у гімназіі ў Літамнержыцах, у 1815 годзе ўзначальвае Старачэскую гімназію ў Празе. Пазьней стаў рэктарам Карлавага ўнівэрсытэту.

  1. ^ а б Josef Jungmann // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ а б в Wurzbach D. C. v. Jungmann, Joseph Jacob (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 10. — S. 319.
  4. ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  5. ^ http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/jungmann-josef/
  6. ^ BillionGraves (анг.) — 2011.
  7. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ёзэф Юнгмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў