Ёган Готфрыд Гэрдэр

Ёган Го́тфрыд Гэ́рдэр (па-нямецку: Johann Gottfried von Herder; 25 жніўня 1744 — 18 сьнежня 1803) — нямецкі паэт, літаратурны крытык, багаслоў, філёзаф. Ён быў эстэтыкам і гісторыкам культуры.

Ёган Готфрыд Гэрдэр
па-нямецку: Johann Gottfried Herder
Дата нараджэньня 25 жніўня 1744
Месца нараджэньня Марунгэн, Каралеўства Прусія
Дата сьмерці 18 сьнежня 1803
Месца сьмерці Ваймар, Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак філёзаф, тэоляг, паэт, перакладнік, пісьменьнік, літаратурны крытык, літаратуразнаўца, публіцыст, эстэтык
Навуковая сфэра філязофія сьвядомасьці[d], філязофія мовы[d] і палітычная філязофія[d]
Папярэднік Ёган Георг Гаман, Імануіл Кант
Наступнік Людавіт Штур, Г. В. Ф. Гэгель, Ёган Вольфганг фон Гётэ
Сябра ў Пруская акадэмія навук[d] і ілюмінаты[d]
Школа/традыцыя Рамантычны нацыяналізм
Пэрыяд эпоха Асьветніцтва
Кірунак нямецкая філязофія
Значныя ідэі Плястыка[d], Stimmen der Völker in Liedern[d] і Трактат пра паходжаньне моваў[d]
Бацька Gottfried Herder[d]
Маці Anna Elisabeth Herder[d]
Дзеці Siegmund August Wolfgang von Herder[d], Carl Adelbert von Herder[d], Luise Stichling[d] і Emil Gottfried von Herder[d]

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Марунгэне, невялікім мястэчку ва Ўсходняй Прусіі, у сям’і школьнага настаўніка. Па заканчэньні школы, знаёмы расейскі вайсковы хірург пераканаў яго заняцца мэдыцынай і адвёз у Кёнігсбэрг. Але Гэрдэр прыняў іншае рашэньне і ў 1762 паступіў на багаслоўскі факультэт Кёнігсбэрскага ўнівэрсытэту. Там ён слухаў лекцыі магістра філязофіі Імануіла Канта. Кант меў вялікі ўплыў на Гэрдэра, аднак іхнія погляды на філязофію і культуру не супадалі.

Пасьля Кёнігсбэргу Гэрдэр пераязджае ў Рыгу, спалучаючы дзейнасьць сьвятара з пэдагагічнай працай і літаратурнымі заняткамі. Празь пяць гадоў ён пераязджае ў Парыж, дзе знаёміцца з ідэямі Шарля дэ Мантэск’ё, Жана Д’Алямбэра і Дэні Дыдро. У 1770-я гады ён вяртаецца ў Нямеччыну, стварае трактат «Пра паходжаньне мовы», атрымоўвае прэмію ў Бэрлінскай Акадэміі навук.

З 1784 па 1791 Гэрдэр выдае сваю асноўную працу па культуралёгіі — «Ідэі да філязофіі гісторыі чалавецтва».

Гэрдэр памёр у 1803 у Ваймары.

Яго асноўная праца называецца «Ідэі да філязофіі гісторыі чалавецтва». У ёй Гэрдэр ставіць пытаньне: што такое культура, у чым яе сэнс і ці спрыяе яна шчасьцю чалавецтва. Як асьветнік ён лічыць галоўнай асаблівасьцю чалавека яго разумнасьць, якая адрозьнівае людзей ад жывёльнага сьвету. Розум — не прынароджаная якасьць, але ён разьвіваецца ў працэсе жыцьцядзейнасьці; разумнасьць дасягаецца. Разьвіцьцё розуму адбываецца ў грамадзтве, а сувязі чалавека зь іншымі людзьмі забясьпечвае слова, якое ён лічыў найважнейшай асновай культуры.

Увогуле, ён выдзяляе тры фундамэнты культуры: розум, грамадзтва і мову. Да гэтага дадаюцца мастацтва, рамёствы, сям’я, дзяржава, рэлігія. Гэрдэр разумеў культуру вельмі шырока. Ён падкрэсьлівае значэньне нацыянальных культураў і мовы як паказальніка нацыянальнай спэцыфікі культуры.

Сэнс культуры ён бачыць у тым, што яна «мусіць спрыяць разьвіцьцю рэлігіі і гуманнасьці».

Гэрдэр адным зь першых назваў чалавека царом прыроды. У разуменьні культуры ён надаваў вялікае значэньне духоўным фактарам, прыцягваў увагу да неабходнасьці вывучэньня нацыянальных культураў.