Ёбік

Вугорская палітычная партыя

«За ле́пшую Вуго́ршчыну» (па-вугорску: Jobbik Magyarországért Mozgalom, ['jobbik ˈmɒɟɒrorsaːɡeːrt 'mozgɒlom]), скарочана «Ёбік» — вугорская праварадыкальная нацыяналістычная партыя, заснаваная ў 2003 року. Афіцыйна стаіць на пазыцыях кансэрватызму, патрыятызму ды хрысьціянскіх вартасьцяў[1]. Крытыкі ды назіральнікі ацэньваюць яе як ксэнафобскую, антысэміцкую[2] ды гамафобскую палітычную сілу[3]. Старшыня — Мартан Дзьёндзёшы[4].

За лепшую Вугоршчыну
вуг. Jobbik Magyarországért Mozgalom
Выява лягатыпу
Лідэр партыі Мартан Дзьёндзёшы[d]
Дата заснаваньня 24 кастрычніка 2003 (21 год таму)
Штаб-кватэра Будапэшт
Ідэалёгія вугорскі нацыяналізм, нацыянал-кансэрватызм, эўраскептыцызм, антыамэрыканізм, антыглябалізм, ірэдэнтызм
Колькасьць 17 927
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
1 / 21
· Нацыянальны сход
8 / 199
Афіцыйны сайт jobbik.hu
Адкрыцьцё рунічнай таблічкі ў Капашмэры(hu)

Мінуўшчына

рэдагаваць

Сьпярша ў 2002 року купка праварадыкальна настроеных студэнтаў гуманітарнага факультэту Будапэшцкага ўнівэрсытэту і былымі прыхільнікамі нацыяналістычнае Партыі справядлівасьці і жыцьця(hu) (MIÉP), незадаволенымі палітыкай кіраўніцтва. Назва «Ёбік» — акронім ад Jobboldali Ifjúsági Közösség (бел. Правае моладзевае задзіночаньне). У назове партыі выкарыстаная гульня словаў: слова «ёб» (jobb) у вугорскай мове азначае як «лепшы», так і «правы».

У 2007 року Габар Вона стварыў «Вугорскую гвардыю» — арганізацыю, якая мела змагацца за абарону вугорскіх нацыянальных каштоўнасьцяў. У 2008—2009 роках, пасьля абвінавачваньняў сябраў «Вугорскай гвардыі» ў зьбіцьцях і злачынствах супраць цыганскага насельніцтва[5], судовыя ворганы Будапэшту забаранілі дзейнасьць арганізацыі.

На выбарах у Эўрапейскі парлямэнт 2009 року партыя здабыла 15% галасоў і 3 месцы ў Эўрапарлямэнце.

На парлямэнцкіх выбарах 2010 року партыя пасьпяхова пераадолела пяціадсоткавы бар’ер і атрымала ў парлямэнце 47 месцаў з 386.

На парлямэнцкіх выбарах 2014 нацыяналісты атрымалі 20,22% галасоў[6] і атрымалі 23 месцы ў Нацыянальным сходзе, стаўшы трэцяю найбольшаю палітычнаю сілаю краіны.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць