Vuraj
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
«VuRaj» (бел. Вурай) — беларускі музычны гурт (Менск), які экспэрымэнтуе зь беларускім фальклёрам. Чароўнае перапляценьне вобразаў беларускай міталёгіі і аўтарскага бачаньня фальклёру надаюць непаўторнае адценьне і самабытнасьць калектыву.
Гісторыя
рэдагавацьЭтна-гурт «VuRaj» быў заснаваны ў 2010 годзе. Першапачатковы стыль музыкі — інструмэнтальны тэатар, казачны фольк. Першыя альбомы Vuraj (2010) і «Песні, казачкі ды танцы» (2012)[1].
Новы этап калектыва — стварэньне праграмы на аснове беларускіх, палескіх песень і выхад поўнафарматнага альбома «Rajok» (2014)[2]. Гэты альбом стаў найлепшым фолк-альбомам году паводле вэрсіі сайту Experty.by[3][4].
У 2015 року гурт прэзэнтаваў на партале Тузін Гітоў двухбаковы EP, тры песьні зь якога зьяўляюцца аўтарскімі апрацоўкамі народных сьпеваў, а астатнія тры — іхняй аўтэнтычнай вэрсіяй. У 2016 гурт быў адзначаны прэміяй «Героі году» ад парталу Тузін Гітоў з фармулёўкай «за музычную актыўнасьць»[5].
«VuRaj» плённа экспэрымэнтуе з музычнымі афарбоўкамі. Відавочная фольк-рокавая, ды й уласна рокавая, накіраванасьць некаторых твораў перамяжоўваецца з даволі акадэмічным нэаклясычным гучаньнем. «VuRaj» практыкуе й непрыхаваны нэафольк побач з джазавымі гукамі ды рысамі псыхадэлікі. Кожная кампазыцыя, хаця і абапіраецца карэньнямі на аўтэнтычны сьпеўны матэрыял таго ці іншага рэгіёну Беларусі, зьяўляецца цалкам самастойным творам.
Дыскаграфія
рэдагавацьСклад гурта
рэдагавацьБылыя ўдзельнікі
рэдагавацьФэстывалі
рэдагавацьГэтая старонка патрабуе перакладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе. (дапамога) |
Гурт VuRaj прымаў удзел у фэстывалях:
- Этна-фэст «Ад неба на паўметры» (Менск 2009)
- Graffiti Open Music Fest (Менск 2009)
- Музычны спарынг (Менск, 2010 г.)
- Пустые холмы — 2010 (Масква-Калуга, 2010 г.)
- Міжнародны фэстиваль «Флюгери Львова» (г. Львоў, 2011 г.)
- Міжнародны фэстиваль Киівські «Флюгери Львова» (г. Кіеў, 2011 г.)
- Пустые холмы — 2011
- Басовішча-2011
- Город Золотой (ПХ, Крым 2011 г.)
- Этна-Млын (Беларусь, Дудуткі,2012)
- Камяніца-2012 (Беларусь, Строчыцы)
- Міжнародны этнічны фэстываль «КРАЇНА МРІЙ» (г. Кіеў, Украіна 2013 г.)
- «Цукеркавы Фэст» (Івянец, Беларусь, 2013 г.)
- Этна-фэстываль «Сунічны Джэм» (г. Менск, Беларусь, 2014 г.)
- Міжнародны эка-культурны фэстываль «Трипільське коло» (г. Ржышчаў, Кіеўская вобл., Украіна, 2014)
- Фэстываль «Арт Пікнік Слави Фролової» (ВДНГ, г. Кіеў, Украіна 2014 г.)
- Этна-фэстываль «Трипільські зорі» (г. Чаркасы, Украіна 2014 г.)
- Фэстываль «Вольнае паветра» (Хутар «Шаблі», Беларусь 2014 г.)
- «Solidarni z Białorusią» (Гданьск, Польшча 2015 г.)
- «Sianokosy nad Narwią Kupalle» (Нараў, Польшча 2015 г.)
- Фэстываль міталёгіі «У госьці да лепельскага Цмока» (г. Лепель, Беларусь 2015, 2016 г)
- Фэстываль «Камяніца» (Беларусь, 2015)
- Фэстываль «Mikołajki Folkowe» (Люблін, Польшча, 2016)
- Pohoda (Славаччына, 2017)
- Folkowisko Festiwal kultury pogranicza (Польшча, 2017)
- Basowiszcza / Басовішча — festiwal muzyki młodej Białorusi (Польшча, 2017)
- Atlas Weekend (Кіеў, Украіна, 2017)
- Міжнародны фэстываль "Дикая мята" (Россия, 2017)
- Фэстываль "Дунайська Січ" (Ізмаіл, Украіна, 2017)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Vuraj «Песні, казачкі ды танцы» (+аўдыё) / Experty.by
- ^ Vuraj выдаў першы студыйны альбом (+слухаць/+спампаваць) / Experty.by
- ^ Лучшие белорусские альбомы 2014 (+аудио) / Experty.by
- ^ Гурт Vuraj запісаў найлепшы беларускі фолк-альбом 2014 / Experty.by
- ^ «ГЕРОІ 2016 ГОДУ» — INTELLIGENCY І VURAJ (ДАДАЛОСЯ ВІДЭА) / Тузін Гітоў
- ^ «ШЭСЬЦЬ ЗАГАДОК» АД VURAJ (ПРЭМ’ЕРА EP) / Тузін Гітоў
- ^ VURAJ I RE1IKT ЗАПІСАЛІ РОК-ВАРЫЯНТ ФОЛЬК-ГІТУ «ВЭЛЫТАЙ, ПЭРЭПЫЛКО» (ПРЭМ’ЕРА) / Тузін Гітоў