Вівэравыя (падсямейства)
падсямейства драпежных жывёлаў зь падатрада коткападобных
(Перанакіравана з «Viverrinae»)
Вівэравыя (Viverrinae) — падсямейства драпежных жывёлаў зь падатрада коткападобных.
Вівэравыя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eucaryota) |
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
Падатрад | Коткападобныя (Feliformia) |
Сямейства | Вівэравыя (Viverridae) |
Падсямейства | Вівэравыя (Viverrinae) |
Бінамінальная намэнклятура | |
Viverrinae Gray, 1821 | |
Пражываньня
рэдагавацьБольшасьць членаў Viverrinae жывуць ў Афрыцы, выключэньнямі зьяўляюцца Genetta genetta, якая таксама распаўсюджаная ў Эўропе і на Арабійскім паўвостраве, і пяць відаў з Viverra і Viverricula, якія жывуць ў Індыі і Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Viverrinae пражываюць у лясах, саванах, гарах і трапічных лясах.
Апісаньне
рэдагавацьПамеры знаходзяцца ў дыяпазоне ад Poiana richardsonii з даўжынёй цела 33 см і вагой 650 гр. да Civettictis civetta з даўжынёй цела 84 см і вагой 18 кг. Яны начныя жывёлы, з выдатным слыхам і зрокам, як правіла, адзінкавыя. Гэта ўсяедныя жывёлы.
Роды
рэдагавацьПадсямейства Viverrinae
- Род Civettictis
- Род Генэта (Genetta)
- Род Poiana
- Род Вівэра (Viverra)
- Род Viverricula
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- International Union for Conservation of Nature and Natural Resources (анг.)
- Don E. Wilson & DeeAnn M. Reeder (editors). 2005. Mammal Species of the World. A Taxonomic and Geographic Reference (3rd ed) (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |