Viverricula indica

(Перанакіравана з «Viverricula»)

Viverricula indica (Малая цывэта) — від драпежных жывёлаў зь сямейства вівэравых.

Viverricula indica
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eucaryota)
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
КлясаСысуны (Mammalia)
АтрадДрапежныя (Carnivora)
ПадатрадКоткападобныя (Feliformia)
СямействаВівэравыя (Viverridae)
ПадсямействаViverrinae
РодViverricula
ВідV. indica
Бінамінальная намэнклятура
Viverricula indica (Desmarest, 1804)
Арэал

Апісаньне

рэдагаваць

Даўжыня цела складае 45–63 см, даўжыня хваста — 30–43 см, маса — 2–4 кг. Гэта жывёлы зь цёмнымі плямамі, якія ўтвараюць падоўжныя шэрагі ўздоўж сьпіны і бакоў. Хвост з 6–9 чорнымі і белымі кольцамі. Лапы, як правіла, цёмна-карычневага або чорнага колеру.

Пражываньня

рэдагаваць

Распаўсюджаны ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Жывуць у розных месцах: лясы, лугі, хмызьнякі і ў бліжэйшых вёсках.

Паводзіны

рэдагаваць

Вядзе адзіночны, наземны і начны вобраз жыцьця; хутка і добра лазіць па дрэвах. Здабыча: дробныя сысуны, птушкі, паўзуны, бясхвостыя, вусякі і садавіна.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць