SADAT
Міжнаро́дная абаро́нная канса́лтынгавая кампа́нія (па-турэцку: Uluslararası Savunma Danışmanlık Şirketi) — турэцкая прыватная вайсковая кампанія з штаб-кватэрай у Стамбуле. Першая ў краіне айчынная фірма, якая ладзіць вайсковыя кансультацыі, заснаваная ў 2012 року адстаўным брыгадным генэралам Узброеных сілаў Турэччыны (УСТ) Аднанам Танрывэрдзі[2]. Партыі, апазыцыйныя да ўлады, вінавацяць SADAT у стварэньні прыватнай арміі для прэзыдэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана.
САДАТ | |
SADAT | |
Тып | прыватная вайсковая кампанія |
---|---|
Заснаваная | 2012 Стамбул, Турэччына |
Заснавальнікі | Аднан Танрывэрдзі |
Краіна | міжнародная |
Разьмяшчэньне | Marmara Mah. Hurriyet Bulvari No:110/H Бэйлікдузу, Стамбул Турэччына[1] 40°58′29″ пн. ш. 28°40′03″ у. д. / 40.974834° пн. ш. 28.667477° у. д.Каардынаты: 40°58′29″ пн. ш. 28°40′03″ у. д. / 40.974834° пн. ш. 28.667477° у. д. |
Ключавыя фігуры | Мэліг Танрывэрдзі |
Галіна | паслугі прыватных вайсковых трэнаваньняў |
Прадукцыя | падрыхтоўка праваахоўнікаў |
Паслугі | міжнародная абарона, кансультацыі ўнутрыдзяржаўнай бясьпекі |
Склад
рэдагавацьКампанію SADAT Inc. заснаваў 28 лютага 2012 року Аднан Танрывэрдзі з 22 іншымі афіцэрамі Ўзброеных сілаў. Ёю кіруе рада дырэктараў зь пяці чалавек. Цяперашнім старшынём рады ёсьць сын Аднана Мэліг Танрывэрдзі.
Пэрсанал кампаніі налічвае ад 50 да 200 колішніх афіцэраў УСТ розных галінаў і спэцыялізацый.
SADAT мае сястрынскую арганізацыю, ASSAM, якая займаецца больш палітычнымі пытаньнямі[3].
Дзейнасьць
рэдагавацьПасьля спробы дзяржаўнага перавароту 15 ліпеня 2016 року прэзыдэнт Эрдаган прызначыў Аднана Танрывэрдзі галоўным вайсковым дарадцам у сваім кабінэце міністраў[4][5]. Пасьля гэтага пачаліся абвінавачваньні абодвух у карупцыі і ў выкарыстаньні САДАТу ў якасьці «прыватнай аховы» Эрдагана.
Акрамя таго, меркавана САДАТ займаецца вайсковай падрыхтоўкай ісламісцкіх баевікоў у Сырыі[6], Самалі і Катары, дзе Турэччына мае ўласныя вайсковыя базы ў супрацоўніцтве з урадамі тых краінаў[7]. У 2021 року бос турэцкай мафіі Сэдат Пэкер зьвінаваціў SADAT у пастаўцы зброі джыхадысцкай тэрарыстычнай арганізацыі Фронт ан-Нусра ў Сырыі[8][9].
Некалькі разоў сьцьвярджалася датычнасьць САДАТу да ўдзелу ў Другой грамадзянскай вайне ў Лібіі, у тым ліку пастаўках зброі паўстанцам і трэнаваньнях сырыйскіх наймітаў для ўдзелу ў вайне на баку Турэччыны. Пры гэтым турэцкія ўлады адмаўляюць сваю сувязь з САДАТам.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ SADAT Home Праверана January 16, 2020 г.
- ^ The Rise of Paramilitary Groups in Turkey
- ^ Is Erdogan Preparing "Erdoganistan"? (анг.)
- ^ Has SADAT become Erdogan's Revolutionary Guards?
- ^ Turkey's Erdoğan selects controversial security contractor as his new advisor
- ^ Erdogan's Shadow Army: The Influence of "Sadat," Turkey's Private Defense Group
- ^ US missteps in Somalia benefit our enemies
- ^ Sedat Peker'in iddialarına SADAT'ın yanıtı ne oldu, Bayırbucak Türkmenleri ne diyor? (тур.)
- ^ Mob boss: Turkey diverted aid for Turkmen to 'Nusra' linked extremists
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (тур.) (ар.) (анг.)