P.O.D.
P.O.D. — хрысьціянскі рок-гурт з горада Сан-Дыега, Каліфорнія[1]. Працуе ў стылях альтэрнатыўны мэтал і ню-мэтал. Адзін з самых пасяпяховых хрысьціянскіх рок-гуртоў цяперашняга часу, неаднаразова намінаваны на прэмію Грэмі.
P.O.D. | |
P.O.D. у 2008 годзе, Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША | |
Гады | 1992-зараз |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША |
Мова | ангельская |
Жанр | альтэрнатыўны мэтал, ню-мэтал, рэп-мэтал, хрысьціянскі мэтал |
Выдавец | Rescue Records (1994–1998) Atlantic Records (1998–2006) Columbia Records (ад 2007) |
Зьвязаныя праекты | The Accident Experiment, Living Sacrifice |
Удзельнікі | Сані Сандавал, Ноц Бэрнарда, Тра Дэніэлз, Маркас К'юрэл |
Былыя ўдзельнікі | Джэйсан Трабі, Гэйб Партыльё |
payableondeath.com |
Назоў групы — абрэвіятура ад «Payable On Death» (па-беларуску: Аплаціць Пасьмяротна). «Payable on Death» — банкаўскі тэрмін: калі хто-небудзь памірае, то ўсё яго абавязкі пераходзяць да пераеміка гэтага чалавека ў спадчыну. Самі музыкі зьяўляюцца хрысьціянамі і ўкладваюць у назоў той сэнс, што ў адпаведнасьці з канонамі хрысьціянства за грахі чалавека сваёй сьмерцю заплаціў Ісус Хрыстос.
Гісторыя
рэдагавацьПершыя чатыры альбомы гурт выдаў на ўласным лэйбле Rescue Records. Ад 1998 году альбомы гурту пачынае выдаваць лэйбл Atlantic Records. Першы камэрцыйна пасьпяховы альбом The Fundamental Elements Of Southtown быў спрадусаваны Говардам Бэнсанам (па-ангельску: Howard Benson) і выпушчаны ў 1999 годзе. Паводле колькасьці прададзеных экземпляраў альбом стаў платынавым у ЗША. Галоўнымі гітамі гэтага альбому сталі «Southtown» ды «Rock The Party» («Off The Hook»), якая займела посьпех на дыскатэках. У 2000 годзе часопіс «Rolling Stone» уключыў удзельнікаў гурту ў сьпіс «Людзей году».
Дыскаграфія
рэдагавацьСтудыйныя альбомы
рэдагаваць- «Snuff the Punk» (1994)
- «Brown» (1996)
- «The Fundamental Elements of Southtown» (1999)
- «Satellite» (2001)
- «Payable on Death» (2003)
- «Testify» (2006)
- «When Angels & Serpents Dance» (2008)
Live альбомы
рэдагаваць- «Live at Tomfest» (1997)
Кампіляцыі
рэдагавацьДэма і EP
рэдагаваць- «P.O.D.» (1992)
- «The Warriors EP» (1999)
- «Limited Edition Bonus EP» (1999)
- «The Warriors EP, Volume 2» (2005)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гісторыя гурту P.O.D.(недаступная спасылка) на Allmusic
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (анг.)
- P.O.D. на Myspace
- P.O.D. на Last.fm