N-Gage
Nokia N-Gage (Эн-гэйдж) — гэта мабільны тэлефон і гульнявая кансоль. Сусьветная прэзэнтацыя апарату адбылася 7 кастрычніка 2003 году фінскай кампаніяй «Нокія». Ужо ў дзень рэлізу для новай кансолі было прадстаўлена 7 гульняў. Належыць да сямейства смартфонаў Nokia Series 60.
Nokia N-Gage | |
Nokia N-Gage | |
Вытворца | «Нокія» |
---|---|
Дыяпазоны частасьцяў | GSM 900, GSM 1800, GSM 1900 |
Дата спыненьня | 26 лістапада 2005 |
Наступнік | Nokia N-Gage QD |
Тып корпусу | клясычны |
Маса | 137 г |
Памеры | 134x70x20 мм |
Апэрацыйная сыстэма | Symbian[d] |
Цэнтральны працэсар | ARM9[d] |
Вонкавая памяць | MultiMediaCard[d] |
Пярэдняя камэра | не |
Інтэрфэйсы | USB, Bluetooth |
n-gage.com/ngi/firstgen/… | |
Тэхнічныя характарыстыкі
рэдагавацьФактычна N-Gage уяўляе сабою смартфон пад кіраваньнем апэрацыйнай сыстэмы Symbian вэрсіі 6.1. Гэта трохдыяпазонны GSM апарат (900/1800/1900 Mhz) вагою 137 г (са стандартнай 850 мАг Li-Ion батарэяй), мае наступныя памеры: 134×70×20 мм (даўжыня/шырыня/таўшчыня). Сэрцам дэвайса зьяўляецца 104 МГц ARM9E працэсар. Апарат мае 4096-каляровы дысплэй памерам 176×208 піксэляў, 4 МБ убудаванай флэш і каля 16 МБ апэратыўнай памяці. Камунікатыўныя магчымасьці вельмі шырокія: Bluetooth , USB, GPRS, e-mail (IMAP4, POP3, SMTP, MIME2). Мэляманаў пацешыць наяўнасьць FM-радыё (з памяцьцю на 10 станцыяў), мэдыяплэер (з падтрымкаю MP3 і AAC) і падтрымка картак памяці фармату MMC.
Гульнявыя магчымасьці
рэдагавацьГэймерам N-Gage дае гульнявую графіку на ўзроўні Sony Playstation, магчымасьць мультыплэеру без выкарыстаньня проваду (праз Bluetooth і Internet сэрвіс N-Gage Arena), больш за 50 гульняў на самы розны густ. Да найбольш папулярных гульняў адносяцца: Ashen, Asphalt: Urban GT, Civilization, Colin McRae Rally 2005, FIFA Soccer 2005, Glimmerati, High Seize, ONE, Pandemonium, Pathway to Glory, Rifts: Promise Of Power, Tomb Raider, Tony Hawk's Pro Skater.
Часткай праекту N-Gage была «Арэна» — сусьветная табліца рэкордаў і форумы для гульцоў, улучальныя форумы на эўрапейскіх мовах. Трохі пазьней на «Арэне» зьявіўся ўэб-чат. «Арэна» даступная як праз мабільныя тэлефоны N-Gage, так і праз свой ўэб-сайт.
Праз гэтыя гульнявыя пульты (game deck) фірма «Нокія» праводзіла канцэпцыю social gameing. У рамках гэтай канцэпцыі гульні зьяўляюцца адной з формаў зносін па мабільным тэлефоне, накшталт гутаркі або MMS'ак. «Нокія» ганарылася гэтай новай магчымасьцю ўладальнікаў N-Gage гуляць дзе заўгодна, з кім заўгодна, узвядучы гэта ў рэклямны слоган лінейкі N-Gage.
Пашырэньне функцыянальнасьці
рэдагавацьУ дадатак да ўсяго, N-Gage падтрымлівае практычна ўсе гульні і праграмы, напісаныя для іншых смартфонаў «Нокія» пад кіраваньнем Symbian вэрсій 6.1 і 7. Гэта дае магчымасьць шараговаму карыстальніку пашырыць функцыянальнасьць апарату да ўзроўню кішэнёвага кампутара.
Праблемы і іх вырашэньне
рэдагавацьАднак не абыйшлося і без пралікаў. Галоўным недахопам апарату была неабходнасьць весьці размову, прытуляючы яго да вуха старчаком. Гэтая зьява атрымала назву "sidetalking". Нязручнай была і патрэба выключаць N-Gage для зьмены карткі памяці. А паколькі гульні прадаваліся менавіта на гэтых носьбітах, то такая патрэба была рэгулярнай. Меліся і некаторыя іншыя, але меншыя хібы ў эрганоміцы. Каб іх выправіць і адначасова зьменшыць кошт (які быў даволі высокі параўнальна з Game Boy), у красавіку 2004 году была анансавана новая вэрсія дэвайсу — N-Gage QD. Ён уяўляў сабою стары N-Gage з новым дызайнам, адсутнасьцю MP3-плэеру, FM радыё, USB-порту і падтрымкі дыяпазону 1900 МГц. Затое зьнікла галоўная загана — "sidetalking" і стандартная батарэя павялічыла сваю ёмістасьць да 1070 мАг. У верасьні 2005 году зьявілася яшчэ адна вэрсія гульнявой кансолі — N-Gage QD Silver Edition. Розьніца паміж Silver Edition і папярэднікам была толькі ў колеры.
Нягледзячы на ўнікальнасьць і інавацыйнасьць прадукту, Nokia N-Gage абмінуў высокі спажывецкі попыт. З восені 2003 году да пачатку 2006 году было прададзена толькі крыху больш за 2 мільёны экзэмпляраў. Для параўнаньня: галоўны канкурэнт Game Boy Advance SP быў прададзены ў колькасьці 38 мільёнаў штук (зь вясны 2003 па сакавік 2006 году).
Наступствы
рэдагавацьУ адказ на эўрапейскі гульнявы пульт N-Gage QD традыцыйныя прадстаўнікі бізнэсу кампутарных гульнявых прыставак зь Японіі і ЗША выпусьцілі цэлыя дзьве магутныя партатыўныя мадэлі (PSP і DS), убудаваўшы ў іх сродку камунікацыі праз Wi-Fi. Пераканаўшыся ў наяўнасьці пасьлядоўнікаў, фірма «Нокія» адказала выпускам лінейкі мабільнікаў N-series, у якіх можна выкарыстаць шматлікія з ужо распрацаваных для N-Gage гульняў, запампоўваючы іх з Сеткі і купляючы рэгістрацыйныя нумары.
Тэхнічныя характарыстыкі
рэдагавацьАгульныя характарыстыкі | |
---|---|
Дыяпазоны частасьцяў | GSM 900, GSM 1800, GSM 1900 |
Плятформа | Series 60 |
Тып корпусу | клясычны |
Антэна | убудаваная |
Вага | 137 г |
Памеры | 134x70x20 мм |
Званкі | |
Тып мэлёдыяў | поліфанічныя |
Вібразванок | ёсьць |
Рэдактар мэлёдыяў | ёсьць |
Сувязь | |
Інтэрфэйсы | USB, Bluetooth |
Доступ у інтэрнэт | WAP, GPRS, HSCSD, POP/SMTP-кліент |
Мадэм | ёсьць |
Сынхранізацыя з кампутарам | ёсьць |
Паведамленьні | |
Дадатковыя функцыі SMS | увод тэксту са слоўнікам, адпраўка SMS некалькім адрасатам |
MMS | ёсьць |
Іншыя функцыі | |
Гучная сувязь (убудаваны дынамік) | ёсьць |
Кіраваньне | галасавы набор |
Дадатковая інфармацыя | |
Камплектацыя | тэлефон, акумулятар, сеткавае з/у, партатыўная hands-free, кружэлка ПА, інтэрфэйсны кабэль, інструкцыя |
Асаблівасьці | канвэртар валют, слот для карт памяці MMC, дыктафон, злучаныя SMS-паведамленьні, USB-кабэль у камплекце |
Экран | |
Тып экрана | каляровы TFT экран, 4096 колераў |
Памер экрана | 176x208 пікс. |
Індыкацыя | кошты гутаркі, часу гутаркі |
Мультымэдыйныя магчымасьці | |
Убудаваная фотакамера | не |
Аўдыё | FM-радыёпрымач, MP3-прайгравальнік |
Гульні | ёсьць |
Java-прыкладаньні | ёсьць |
Аб'ём убудаванай памяці | 3.4 Мб |
Тып карты памяці | MMC |
Акумулятар | |
Тып акумулятара | Li-Ion |
Ёмістасьць акумулятара | 1050 мАг |
Час гутаркі | 4:00 г:хвіл |
Час чаканьня | 200:00 г:хвіл |
Запісная кніжка і арганайзэр | |
Абмен паміж SIM-картай і ўнутранай памяцьцю | ёсьць |
Арганайзэр | будзільнік, калькулятар, плянавальнік задач |
Гульні
рэдагавацьПартатыўныя гульнявыя сыстэмы |
Раньнія варыянты |
---|
Гл. Microvision і Партатыўныя гульні |
Партатыўныя кансолі Nintendo |
Game & Watch | Game Boy (Pocket | Light) | Game Boy Color | Game Boy Advance (SP | Micro) | Nintendo DS (Lite) |
Партатыўныя кансолі Bandai |
WonderSwan | WonderSwan Color | SwanCrystal |
Партатыўныя кансолі GamePark/Holdings |
GP32 | GP2X | XGP | XGP Mini | XGP Kids |
Партатыўныя кансолі SNK |
Neo Geo Pocket | Neo Geo Pocket Color |
Партатыўныя кансолі Sega |
Game Gear | Nomad | Mega Jet |
Партатыўныя кансолі Sony |
PocketStation | PlayStation Portable |
Іншыя |
Atari Lynx | Gamate | Watara Supervision | Game.com | Gizmondo | N-Gage | TurboExpress | Pepper Pad | GameKing | iRiver G10 |
Параўнаньне |
Для Nokia N-Gage выпушчаныя наступныя гульні (ні адна зь іх не перакладзеная на беларускую ці расейскую мовы):
- Ashen
- Asphalt Urban GT
- Asphalt Urban GT 2
- Atari Masterpieces Vol. I
- Atari Masterpieces Vol. II
- Bomberman
- Call of Duty
- Catan
- Civilization
- Colin McRae Rally 2005
- Crash Nitro Kart
- FIFA Football 2004
- FIFA Football 2005
- Flo Boarding (Europe only)
- Glimmerati
- High Seize
- King of Fighters EXTREME
- Marcel Desailly Pro Soccer
- Mile High Pinball
- MLB Slam
- Moto GP
- NCAA Football 2004
- ONE
- Operation Shadow
- Pandemonium
- Pathway to Glory
- Pathway to Glory: Ikusa Islands
- Payload
- Pocket Kingdom
- Puyo Pop
- Puzzle Bobble VS
- Rayman 3
- Red Faction
- Requiem of Hell
- Rifts: Promise of Power
- Snakes
- Sega Rally
- SonicN
- Spider-Man 2
- SSX: Out of Bounds
- Super Monkey Ball
- System Rush
- The Elder Scrolls Travels: Shadowkey
- The Roots: Gates of Chaos
- The Sims Bustin' out
- Tiger Woods PGA Tour 2004
- Tom Clancy's Ghost Recon: Jungle Storm
- Tom Clancy's Splinter Cell: Chaos Theory
- Tom Clancy's Splinter Cell: Team Stealth Action
- Tomb Raider
- Tony Hawk's Pro Skater
- Virtua Tennis
- Virtua Cop
- Warhammer 40,000
- Worms World Party
- WWE Aftershock
- Xanadu Next
- X-Men Legends
- X-Men Legends II: Rise of Apocalypse
Шматлікія гульні, распрацаваныя для мабільных тэлефонаў, ідуць на N-Gage. Яны валодаюць горшай графікай, бядней сюжэтам і павольней, чым спэцыялізаваныя гульні. Зрэшты, наяўнасьць джойсьціка і гульнявы дызайн пульта робіць гульню на N-Gage пераважней, чым на іншых мабільніках. Сярод гэтых гульняў ёсьць наступныя:
Гульня «Зьмейкі»
рэдагавацьАдна з гульняў для N-Gage асаблівая. Гэта гульня Зьмейкі (Snakes). Фірма «Нокія» распаўсюджвае гэтую гульню бясплатна з сэнтымэнтальных меркаваньняў. Справа ў тым, што адна з першых гульняў, якія «Нокія» распрацавала для мабільнікаў, была гульня Snake (Пітон). Мабільнікаў было прададзена шмат, і «Пітон» неверагодна распаўсюдзіўся. Гульня Snakes разглядаецца, як новае пакаленьне таго самога «Пітона», прабацькі самой канцэпцыі «гульня на мабільніку».
Трохмерныя «Зьмейкі» зараз выпускаюцца і для новых мабільнікаў N-Series. Але вэрсія для N-Gage адрозьніваецца трыма рысамі. Па-першае, «Зьмейкі» для N-Gage бясплатныя і могуць капіявацца гульцамі. Больш таго, гэта заахвочваецца. У гульню ўбудаваны «вірусны» (дакладней пірынгавы: ад аднаго пульта да іншага) мэханізм распаўсюджваньня праз Bluetooth. (Зрэшты, дрэнна які працуе з-за вялікага памеру гульні ў параўнаньні з вольнай памяцьцю гульнявога пульта.) На гэтым «вірусным маркетынгу» заснаваная і рэкляма гульні.
Па-другое, «Зьмейкі» для N-Gage уключаюць рэжым сумеснай гульні. Да чатырох гульцоў могуць гуляць у «Зьмейкі» праз Bluetooth. Па-трэцяе, «Змьейкі» для N-Gage трымаюць табліцу рэкордаў ня толькі ў мабільніку, але і на Арэне, гульнявым сэрвэры «Нокія». Усе гэтыя спаборніцкія магчымасьці выключаныя з наступных вэрсій «Зьмеек».
Падобныя мадэлі
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Project NeXt — Portal with N-Gage Next Generation
- Апісаньне на сайце Nokia
- Афіцыйны сайт
- Агляды некаторых гульняў для N-Gage
- Сьпіс некаторых гульняў для N-Gage
- Поўны сьпіс гульняў для N-Gage (анг.)
- Расейскі фан сайт, прысьвечаны новай N-Gage 2.0(next generation)№1 у Расеі
- Расейскі фан сайт, прысьвечаны N-Gage у Расеі №1