Nestlé

швайцарская кампанія

Nestlé S.A. (па-беларуску: Нэсьле ці Нэстле) — швайцарская транснацыянальная карпарацыя, якая займаецца вырабам прадуктаў харчаваньня і напояў. Штаб-кватэра арганізацыі месьціцца ў швайцарскім горадзе Вэвэ ў кантоне Во. Кампанія ёсьць найбуйнейшым ў сьвеце вытворцам харчовых прадуктаў з 2014 году[6][7][8][9][10] як паводле прыбытку, гэта і паводле і іншых паказчыкаў. Яна заняла 64 радок у сьпісе Fortune Global 500 у 2017 годзе[11] і 33 радок у сьпісе Forbes Global 2000 найбуйнейшых публічных кампаніяў 2016 году[12].

Nestlé
Выява лягатыпу
Тып акцыянэрнае таварыства[d] і публічная кампанія
Лістынг на біржы NESN
Дэвіз Good food, Good life
Заснаваная 1866
Уласьнікі скарбовая акцыя[d][1], BlackRock[d][1] і Нарвэскі банк інвэстыцыйнага кіраваньня[d][2]
Краіна
Разьмяшчэньне
Галіна харчовая прамысловасьць[d]
Прадукцыя Nescafé[d], Nesquik[d], пітная вада[d], Nestea[d], El Chaná[d], Nespresso[d], Vascolet[d] і Café El Águila[d]
Апэрацыйны прыбытак
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў
Даччыныя кампаніі Nestlé Waters[d], Nestlé (United States)[d], Nestlé (Canada)[d], Orion[d], Osem (company)[d], Froneri[d], Nestlé Česko[d], BlueTriton Brands[d], Nespresso[d], Nestlé Rossiya[d], Nestlé Deutschland[d], Nestlé India[d], Nestle España[d], Cereal Partners Worldwide[d], Unilac, Inc.[d], Tivall CZ[d], Rowntree's[d], Nestlé Pakistan[d], Blue Bottle Coffee Company[d] і Alcon[d]

Прадукцыя Nestlé ўлучае дзіцячае харчаваньне, мэдычнае харчаваньне, ваду ў бутэльках, сухія сьняданкі, каву і гарбату, кандытарскія вырабы, малочныя прадукты, марозіва, замарожаныя харчы, корм для хатніх жывёлаў і перакускі. Дваццаць дзевяць брэндаў кампаніі маюць гадавы аб’ём продажаў больш за 1 мільярд швайцарскіх франкаў[13]. Да іхняга ліку ўваходзяць Nespresso, Nescafé, Kit Kat, Smarties, Nesquik, Stouffer’s, Vittel і Maggi. Арганізацыя мае 447 заводаў, якія працуюць у 189 краінах сьвету. Пэрсанал вытворцы налічвае каля 339 тысяч чалавек[14]. Акрамя таго, карпарацыя ёсьць адным з асноўных акцыянэраў кампаніі L’Oreal, найбуйнейшай у сьвеце касмэтычнай кампаніі[15].

Nestlé была ўтвораная ў 1905 годзе шляхам аб’яднаньня Ангельска-швайцарскай малочнай кампаніі, створанай у 1866 годзе братамі Джорджам і Чарлзам Пэйджам, і кампаніяй Малочная мука Анры Нэсьле, фундацыя якой адбылася ў 1867 годзе швайцарскім прыдпрымальнікам нямецкага паходжаньня Анры Нэсьле[16]. Nestlé значна павялічыла сваю вытворчасьць падчас Першай сусьветнай вайны і зноўку пасьля Другой сусьветнай вайны, пашырыўшы свае прапановы па-за межы раньняга згушчанага малака і дзіцячых сумесяў. Кампанія зрабіла шэраг карпаратыўных набыткаў, выкупіўшы долі ў шэрагу кампаніях пачынаючы з 1950-х гадоў.

Кампанія час ад часу сутыкаецца з крытыкай і байкотам, як то празь ейную маркетынгавую кампанію дзіцячай сумесі як альтэрнатывы груднога гадаваньня ў разьвіваных краінах, дзе ёсьць цяжкасьці з забесьпячэньнем чыстай пітной вады, а таксама праз сувязі з прыцягненьнем дзіцячай працы ў вытворчасьці какавы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць