Байкот
форма пратэсту
Байко́т — адмыслова ладжаная, супольная адмова зьвязвацца або мець узаеміны з азначаным чалавекам, прадпрыемствам або ўрадам у адказ на несумленнае стаўленьне.
Паходжаньне панятка
рэдагавацьУ 1880 годзе аканом Чарльз Байкот, якому даручылі кіраваць фальваркам у Ірляндыі, выгнаў мясцовых земляробаў з дамоў за пратэрмінаваньне арэнднае платы. Пазбаўленыя жытла людзі ў адплату пачалі зьбіваць слугаў, ламаць агароджу ды перахопліваць пошту фальварка. Пазьней падобныя здарэньні з іншымі аканомамі пачалі называць «байкотамі», паводле прозьвішча Чарльза Байкота[1].
Віды
рэдагаваць1. Грамады:
- Грамадзкі,
- Выбарачны грамадзкі,
- Грамадзкіх падзеяў;
2. Гаспадараньня:
- Спажыўцоў,
- Тавара,
- Агульнакраёвы спажывецкі,
- Міжнародны спажывецкі,
- Працаўнікоў,
- Вытворцаў,
- Пастаўшчыкоў ды пасярэднікаў,
- Гандляроў;
3. Урада:
- Заканадаўчых установаў,
- Выбараў,
- Працы ў дзяржаўных установах ды займаньня дзяржаўных пасадаў,
- Урадавых установаў,
- Аб’яднаньняў, якія падтрымліваюцца ўрадам[2].
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Паходжаньне слова «Байкот» // Газэта «Горад N». №4(недаступная спасылка), верасень 2008, с. 1.
- ^ Дадатак. Метады негвалтоўных дзеянняў. Старонкі 58—61. // Джын Шарп. Ад дыктатуры да дэмакратыі. Канцэптуальныя асновы вызвалення / Пер. з анг. —Бостан: Інстытут імя Альберта Эйнштэйна, 2005.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБайкот — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў