Mucc
Mucc (ムック, мук) — японскі рок-гурт, заснаваны ў 1997 годзе.
Mucc | |
Гады | 1997 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Японія |
Мова | японская |
Жанр | Альтэрнатыўны рок[1] Гард-рок[1] Грандж Поп-рок[2] Інды-рок[1] |
Выдавец | Peanuts, Danger Crue/Shu, Universal, Sony Music Associated Gan-Shin (EU), Spinefarm (EU) |
Удзельнікі | Тацуро Івакамі Масаакі «Мія» Ягучі Юуске «Юукке» Фукуно Сатосі «Саточі» Такаясу |
www.55-69.com/ |
Гісторыя
рэдагавацьІмя гурта, прыдуманае гітарыстам Міям, першапачаткова было імем пэрсанажа зь дзіцячай праграмы Ponkickies. Мія сфармуляваў некалькі правілаў для добрага гурта, аднымі зь якіх была добрая й лёгкая для запамінаньня назва, а таксама запамінальны вобраз гурта на сцэне. Мабыць таму першы выгляд, ад якога гурт доўга не адыходзіў, быў гатычным: чорныя й чырвоныя колеры падыходзілі такому сумнаму й гістэрычнаму спосабу выкананьня. Пачынаючы зь інды, першую палову свайго існаваньня гурт выконваў цяжкі рок, некаторыя адносяць у гэты час яе да такіх стыляў, як гоцік ці віжуал кей. Пачынаючы з 2005 году, з альбома Hoyoku, стыль гурта стаў схіляцца да поп-року і цяпер у іх творчасьці прысутнічаюць шмат стыляў, як старыя, так і новыя: Mucc не баіцца экспэрымэнтаваць. Музыцы ўласьцівыя энэргічныя, часам дэпрэсыўныя мелёдыі й моцны вакал.
Група таксама вядомая як 69, гэта гульня словаў: у японскай «шэсць-дзевяць» прамаўляецца як «муку». Гэтае падабенства шырока выкарыстоўваецца: напрыклад, у 2006 году выйшаў альбом «6», які меў 9 песьняў; у тым жа годзе прайшоў тур гурта па Японіі з шасьцю канцэртамі ў заходняй чыстцы й дзевяцьцю ва ўсходняй. Дзень 6 верасьня вядомы як «mucc day», ці «дзень мук».
Акрамя Японіі й ЗША, гурт ужо які год выступае з канцэртамі ў Эўропе. У 2007 годзе у гонар дзесяцігодзьдзя ўтварэньня выйшлі складанкі Best of MUCC і Worst of MUCC, а таксама праведзены тыднёвы канцэрт, дзе былі прадстаўленыя ўсе альбомы.
Удзельнікі
рэдагаваць- Тацуро Івакамі (岩上逹瑯 Iwakami Tatsurou): сьпеў
- Масаакі «Мія» Ягучі (矢口雅哲 Yaguchi Masaaki): гітара
- Юуске «Юукке» Фукуно (福野優介 Fukuno Yuusuke): бас-гітара
- Сатосі «Саточі» Такаясу (高安悟史 Takayasu Satoshi, SATO ち): бубны
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- Tsuuzetsu (痛絶, 7 студзеня, 2001)
- Homurauta (葬ラ謳, 6 верасьня, 2002
- Zeku (是空, 3 верасьня, 2003)
- Kuchiki no Tou (朽木の灯, 1 верасьня, 2004)
- Houyoku (鵬翼, 23 лістапада, 2005)
- 6 (26 красавіка, 2006)
- Gokusai (極彩, 6 сьнежня, 2006)
Жывыя запісы
рэдагаваць- Kuchiki no Tou - Live at Roppongi (朽木の灯 ライヴ アット 六本木, 26 студзеня, 2005)
- Psychedelic Analysis (28 сакавіка, 2007)
Складанкі
рэдагавацьEP
рэдагаваць- Antique (アンティーク, 25 сьнежня, 1999)
- Aishu (哀愁, 25 сьнежня, 2001)
Самотнікі
рэдагаваць- Shoufu/Hai (娼婦/廃, 9 чэрвеня, 2000)
- Aoban (青盤, 15 ліпеня, 2001)
- Akaban (赤盤, 15 ліпеня, 2001)
- Fu wo Tataeru Uta (負ヲ讃エル謳, 21 студзеня, 2002)
- Suisou (水槽, 9 чэрвеня, 2002)
- Fu wo Tataeru Uta (負ヲ讃エル謳, перавыданьне, 10 чэрвеня, 2002)
- Ware, Arubeki Basho (我、在ルベキ場所, 21 траўня, 2003)
- Rojiura Boku to Kimi E (路地裏 僕と君へ, 25 лютага, 2004)
- Monokuro no Keshiki (モノクロの景色, 9 чэрвеня, 2004)
- Kokoro no Nai Machi (ココロノナイマチ, 30 сакавіка, 2005)
- Ame no Orchestra (雨のオーケストラ, 8 чэрвеня, 2005)
- Saishuu Ressha (最終列車, 19 кастрычніка, 2005)
- Gerbera (ガーベラ, 15 лютага, 2006)
- Ryuusei (流星, 24 траўня, 2006)
- Utagoe (ウタゴエ, 23 жніўня, 2006)
- Horizont (ホリゾント, 8 лістапада, 2006)
- Libra (リブラ, 21 сакавіка, 2007)
- Flight (フライト, 2 траўня, 2007)
- Fuzz (ファズ, 31 кастрычніка, 2007)
DVD
рэдагаваць- 2003 Natsu no Tour (日本列島混沌平成心ノ中, 10 сьнежня, 2003)
- History DVD The Worst (ムックヒストリーDVD ザ・ワースト, 22 сьнежня, 2004)
- Tonan no Hoyoku (図南の鵬翼, 29 сакавіка, 2006)
- World Tour Final 666 at Nippon Budokan (ムックワールドツアーファイナル「666」 at 日本武道館, 10 сьнежня, 2006)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьMucc — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў