Mojo Blues
Mojo Blues — беларускі гурт, што выконвае рытм-энд-блюзавыя стандарты і творы ўласнага аўтарства.
Mojo Blues | |
Гады | 1997—2007 |
---|---|
Мова | ангельская |
Жанр | блюз-рок, блюз |
Удзельнікі | Ільля Шэўчык Андрэй Філатаў Юлія Петрушкевіч Зьміцер Андросік |
Былыя ўдзельнікі | Аляксей Казлоўскі Алег Вінакураў Сяржук Кныш |
Гісторыя
рэдагавацьГурт утвораны ў 1997 годзе былымі гітарыстам Ільлёй Шэўчыкам і бубначом Сяржуком Кнышам гурту Крама, да якіх далучыўся сьпяваючы бас-гітарыст Bros In Blues (а раней Зіндан, Сузор'е) Аляксей Казлоўскі[1]. У 1999 годзе Казлоўскі зьехаў у ЗША, пакінуў гурт без аўтара і сьпевака[2]. Пасьля некалькі гадоў зьменаў у складзе ў 2003 гурт знайшоў сталую сьпявачку Юлію Петрушкевіч (што сьпявала некалі ў Бан Жвірбе) і здолеў выпусьціць трэці альбом[3]. Пасьля працяглых гастроляў па Эўропе[4] і Кітаі[5] гурт ціха зьнік.
Дыскаграфія
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Д.П. «MOJO BLUES» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 196–197. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/1998/32/0100.html Музыкальная газета
- ^ http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/1999/38/0100.html Музыкальная газета
- ^ http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2004/18/0300.htmlМузыкальная газета
- ^ http://www.svaboda.org/content/transcript/787233.html Свабода
- ^ Анатоль Мяльгуй. (28 верасьня 2005) “Mojo Blues”: блюз па-кітайску (бел.). Tuzin.fm. Праверана 24 красавіка 2017 г. Архіўная копія ад 8 студзеня 2011 г.
- ^ Дмитрий Подберезский. (18 сакавіка 2004) Mojo Blues - Against The Destiny (рас.). Музыкальная газета. Праверана 24 красавіка 2017 г.