Андрэй Філатаў
Андрэй Філатаў (нар. 16 сьнежня 1954, Менск, БССР, СССР) — беларускі барабаншчык. Скончыў фізічны факультэт БДУ. На сцэне з 1977 году, калі дэбютаваў у гурце «Сузор’е». Суаўтар гіта «Сузор’я» «Весенний день». У 1991 годзе далучыўся да гурта «Zindan». У 1999 годзе стаў удзельнікам «Mojo Blues», у 2000 годзе й «Крамы». Акрамя таго, працаваў як сэсійны музыка.
Андрэй Філатаў | |
Дата нараджэньня | 16 сьнежня 1954 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, БССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | музыка, сьпявак |
Жанры | рок, блюз |
Інструмэнты | бубны |
Псэўданімы | Філ |
Гурты | «Сузор’е», «Zindan», «Mojo Blues», «Крама» |
З сярэдзіны 1990-х да 2003 году быў гукарэжысёрам менскага «Стар-клюбу», выступаў як вядучы фэстываляў «Блюз жыве ў Менску». Уладальнік галоўнага прызу фэстывалю імя Р. Рыдла ў Тыхах (Польшча) у 2003 годзе.
Літаратура
рэдагаваць- Д.П. ФІЛАТАЎ АНДРЭЙ «ФІЛ» (Филатов Андрей, Filatau Andrei) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 313–314. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |