ВИА Гра

украінскі жаночы поп-гурт

ВИА Гра — украінскі жаночы поп-гурт, утвораны ў 2000 годзе ў Кіеве. Калектыў лічыцца адным з самых пасьпяховых расейскамоўных музычных праектаў 2000-х гадоў[1]. Гурт запісаў 5 студыйных альбомаў: 3 зь іх атрымалі залаты статус у Расеі, 1 англамоўны альбом атрымаў плятынавы статус у Тайляндзе ды залаты ў некаторых іншых азіяцкіх краінах[2]; выпусьціў больш за 30 радыёсынглаў ды відэакліпаў. «ВИА Гра» зьяўляецца ляўрэатам мноства музыкальных прэмій, такіх як «Залаты дыск», «Залаты грамафон», «Прэмія Муз-ТВ» ды іншых.

ВИА Гра
Гады 2000—сёньняшні дзень
Краіна
Месца ўтварэньня Украіна Украіна
Мова расейская
Жанр поп-музыка
эўрапоп
эўрадэнс
дэнс-поп
Adult contemporary
Выдавец «Sony Music Entertainment»
(2001—2004),
«Меладзе-Бразерс»
(2004-2008),
«Константа Рекордз»
(2008-2012)
«Velvet Music»
(2012-цяпер)
Удзельнікі

гурту Д. Касьцюка:
Дар’я Растова
Алена Таўстаногава
Ірына Астроўская

гурту К. Меладзэ:
Эрiка Герцег
Анастасія Кажэўнікава
Міша Раманова
Былыя ўдзельнікі Тацяна Бужилава · Ганна Седакова · Вера Брэжнева · Тацяна Котава · Сьвятлана Лабада

У калектыве часта зьмяняюцца ўдзельнікі, што можа сьведчыць пра тое, што гурт зьяўляецца камэрцыйным прадусарскім праектам. Музычны прадусар гурту — кампазытар Канстанцін Меладзэ. Гурт заснаваў украінскі бізнэсмэн Дзьмітры Касюк, які быў генэральным прадусарам праекту да 2011 году[3].

Найбольшай папулярнасьці гурт дабіўся ў 2003 годзе, калі «ВИА Гра» складалася з Ганны Седаковай, Надзеі Граноўскай ды Веры Брэжневай. Журналісты ды прыхільнікі калектыву традыцыйна называюць гэты склад «залатым» — пад гэтым разумеюць, што гэты склад быў «клясычным», самым моцным на думку музыкальных крытыкаў, папулярным ды творча пладавітым.

Назва гурту — алюзія на лекі «Віягра» і расшыфроўваецца як ВІА — вакальна-інструмэнтальны ансамбль; укр. гра — гульня. У 2003 годзе, выпусьціўшы дэбютны англамоўны альбом з назвай «V.I.A. „Gra“» і атрымаўшы пагрозу судовай позвы ад вытворцы прэпарату, кіраўніціва Sony Music дало гурту псэўданім «Nu Virgos»[1].

  1. ^ а б История поп-музыки от Ветлицкой до Елки 1991-2011 Архіўная копія
  2. ^ Анна Иф и Филипп Маклаков. Обычные подозреваемые // Billboard. — 2008. — № 9 (17). — С. 64-65.
  3. ^ Группа «ВИА Гра» распадется осенью. 27 июля 2011