ЗТАА «Mart Inn» (вымаўляецца Ма́рт Ін[1]) — сетка гандлёвых комплексаў у Беларусі, якія належаць кіпрскім фірмам «Mart Inn Food Ltd.» і «Glera Ltd» (уласьнікі — летувіскія прадпрымальнікі Гінтарас і Міндаўгас Марцінкявічусы)[2].

Mart Inn
Тып ЗТАА
Разьмяшчэньне 220092 Менск, пр. Пушкіна, 37 оф. 8
Галіна раздробавы гандаль
Матчына кампанія «Mart Inn Food Ltd.», «Glera Ltd»

Першая крама «Mart Inn» была адчыненая ў Менску ў 2012 року[3]. У пачатку 2015 року дзейнічала 30 крамаў у 15 местах Беларусі: Бабруйску, Баранавічах, Берасьці, Ваўкавыску, Гомлі, Жодзіне, Івацэвічах, Каленкавічах, Лідзе, Мазыры, Менску, Пружанах, Рэчыцы, Салігорску, Смаргоні[4].

Ва ўсіх крамах сеткі ад стварэньня шыльды, абвесткі, рэклямныя буклеты, касавыя квіткі й іншая друкаваная прадукцыя, за выключэньнем цэньнікаў на тавары, друкуецца па-беларуску[5][6][7][8].

  1. ^ Аксана Рудовіч. (12 кастрычніка 2013) Сетка прадуктовых крамаў перайшла на беларускую мову Эканоміка. Наша НіваПраверана 8 лютага 2015 г.
  2. ^ Магазин литовской сети Mart Inn открылся в Бресте (рас.) Ежедневник Праверана 8 лютага 2015 г.
  3. ^ Акционеры "Maxima" открыли первый магазин в Беларуси под брендом «Mart Inn» (рас.). Ассистанс Хэлс (21 жніўня 2012). Праверана 8 лютага 2015 г.
  4. ^ Сетка магазінаў Кантакты. Mart Inn. Праверана 8 лютага 2015 г.
  5. ^ Павал Юшкевіч. (21 лютага 2014) У пошуках мовы Главное. ЗаряПраверана 8 лютага 2015 г.
  6. ^ Марына Яўсейчык. (14 студзеня 2015) ТОП-7 менскіх крамаў зь беларускай мовай Дзе беларусу добра. Радыё «Свабода»Праверана 8 лютага 2015 г.
  7. ^ Беларуская мова робіць адрознымі ад канкурэнтаў. Бобруйский курьер (11 сьнежня 2013). Праверана 8 лютага 2015 г.
  8. ^ Па-беларуску: сетка крамаў Mart Inn Labadzenka.by. Глеб Лабадзенка (10 жніўня 2014). Праверана 8 лютага 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць