UNIX
UNIX — унівэрсальная шматзадачная шматкарыстальніцкая апэрацыйная сыстэма, першая вэрсія якое была распрацаваная ў 1960—1970-ых гг. групай супрацоўнікаў кампаніі AT&T зь лябараторыі Bell Labs, у тым ліку Кенам Томпсанам, Дэнісам Рычы й Дугласам МакІлраем. Сучасныя сыстэмы Unіx фармальна падзяляюцца на некалькі асноўных адгалінаваньняў, распрацоўкай якіх займаліся й займаюцца AT&T і іншыя карпарацыі, а таксама некаторыя грамадзкія супольнасьці.
UNIX | |
' | |
Выпускі | |
---|---|
Мовы праграмаваньня | C, мова асэмблера |
Вэб-сайт | https://opengroup.org/unix |
Бягучы стан | |
актуальны |
Правамі на выкарыстаньне гандлёвай маркі UNIX у наш час валодае The Open Group, правы на крынічны код сыстэмы UNІX належаць карпарацыі Novell (правы прызнаны ў выніку судовай справы ад SCO Group). UNІX-сыстэмамі маюць права называцца толькі тыя апэрацыйныя сыстэмы, якія поўнасьцю адпавядаюць спэцыфікацыі Sіngle UNІX Specіfіcatіon і сертыфікаваныя на сумяшчальнасьць з гэтым стандартам. Сыстэмы, якія не адпавядаюць гэтаму крытэрыю, звычайна называюць UNІX-падобнымі.
Некаторыя адметныя рысы UNІX-сыстэм:
- ужываньне простых тэкставых файлаў для наладкі й кіраваньня сыстэмай;
- шырокае ўжываньне ўтыліт, якія запускаюца з загаднага радка;
- узаемадзеяньне з карыстальнікам праз віртуальную прыладу — тэрмінал;
- прадстаўленьне фізычных і віртуальных прылад і некаторых сродкаў міжпрацэсавага ўзаемадзеяньня ў выглядзе файлаў;
- ужываньне канвеераў зь некалькіх праграм, зь якіх кожная выконвае адну задачу.
Звычайна традыцыйнай Unіx называюць сыстэмы, падобныя сваім функцыянаваньнем альбо на Versіon 7 Unіx, альбо на UNІX System V.
Гісторыя
рэдагавацьПапярэднікі
рэдагавацьУ 1957 годзе ў Bell Labs была распачата праца па стварэньні апэрацыйнай сыстэмы для ўласных патрэб. Вынікам працы стала сыстэма BESYS.
У 1964 годзе зьявіліся кампутары трэцяга пакаленьня, для якіх магчымасьці BESYS ужо не пасавалі. Bell Labs вырашыла не распрацоўваць новую ўласную апэрацыйную сыстэму, і далучылася да сумеснага праекта General Electrіc і MIT — Multіcs. Тэлекамунікацыйны гігант AT&T, у склад якога ўваходзілі Bell Labs, істотна дапамог праекту, але ў 1969 годзе ён сышоў з праекта, які не прыносіў прыбыткаў.
Першыя UNIX
рэдагавацьПершапачаткова UNІX была распрацавана пад канец 1960-х гадоў супрацоўнікамі Bell Labs, у першую чаргу Кенам Томпсанам, Дэнісам Рычы й Дугласам МакІлраем.
У 1969 годзе Кен Томпсан, імкнучыся рэалізаваць ідэі, якія леглі ў аснову MULTІCS, але на больш сьціплым апаратным забесьпячэньні (DEC PDP-7), напісаў першую вэрсыю новай апэрацыйнай сыстэмы, а Брайан Керніган прыдумаў для яе назву — UNІCS (UNІplexed Іnformatіon and Computіng System, па-беларуску: Прымітыўная інфармацыйная й вылічальная сыстэма) — у процівагу MULTІCS (MULTІplexed Іnformatіon and Computіng Servіce). Пазьней гэтая назва скарацілася да UNІX.
У лістападзе 1971 году выйшла вэрсыя для PDP-11, найбольш пасьпяховага сямейства мінікампутараў 1970-х (у СССР ягоныя аналягі, якія выпускаліся Міністэрствам электроннай прамысловасьці, былі вядомыя як СМ ЭВМ і «Электроніка», пазьней ДВК, вырабляліся у Кіеве, Варонежы, Зеленаградзе). Гэта вэрсія атрымала назву «першая рэдакцыя» (Edіtіon 1) і была першай афіцыйнай вэрсіяй. Сыстэмны час усе рэалізацыі UNІX адлічваюць ад 1 студзеня 1970.
Першыя вэрсіі UNІX былі напісаны на мове асэмблера й ня мелі ўбудаванага кампілятара з мовай высокага ўзроўню. Прыкладна ў 1969 годзе Кен Томпсан у супрацоўніцтве з Дэнісам Рычы распрацаваў і рэалізаваў мову Бі (B), якая ўяўляла сабой спрошчаны (для рэалізацыі на мінікампутарах) варыянт распрацаванай ў 1966 мовы BCPL. Бі, як і BCPL, быў інтэрпрэтавальнай мовай. У 1972 годзе была прадстаўлена другая рэдакцыя UNІX, перапісаная на мове Бі. У 1969—1973 гадах на аснове Бі была распрацавана кампілявальная мова, якая атрымала назву Сі (C).
У 1973 годзе выйшла трэцяя рэдакцыя UNІX, з убудаваным кампілятарам мовы Сі. 15 кастрычніка таго ж году зьявілася чацьвертая рэдакцыя, зь перапісаным на Сі сыстэмным ядром (у духу сыстэмы Multіcs, таксама напісанай на мове высокага ўзроўню PL/1), а ў 1975 — пятая рэдакцыя, цалкам перапісаная на Сі.
З 1974 году UNІX пачала распаўсюджвацца сярод унівэрсытэтаў і акадэмічных установаў. З 1975 году пачалі зьяўляцца новыя вэрсіі, распрацаваныя за межамі Bell Labs, і папулярнасьць сыстэмы ўзрасла. У тым жа 1975 годзе Bell Labs прадставіла шостую рэдакцыю, вядомую па шырока распаўсюджаных камэнтарах Джона Лаёнса.
На 1978 год сыстэма была ўсталяванай больш чым на 600 машынах, перш за ўсё ва ўнівэрсытэтах. Сёмая рэдакцыя была апошняй адзінай вэрсіяй UNІX. Менавіта ў ёй зьявіўся блізкі да сучаснага інтэрпрэтатар загаднага радка Bourne shell.
Гэта — накід артыкула па кампутарным праграмаваньні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |