In Vino
«In Vino» — беларускі панк-рок гурт зь Менску, створаны франтмэнам Артурам Шустоўскім у 2003 годзе.
In Vino | |
Гады | 2003 — наш час |
---|---|
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | расейская |
Жанр | панк-рок |
Зьвязаныя праекты | «Бетон» |
Былыя ўдзельнікі | Аляксеей Івашка Дзяніс Дзенісевіч Кірыл Плявака Стэша Казак Юлія Капцяева Нік Пятровіч Аляксей Барозна Сяргей Сугак |
invinoband.by |
Гісторыя
рэдагавацьВосеньню 2003 году Артур Шустоўскі сустрэўся з бубначом Аляксеем Івашка, і яны вырашылі аб’яднацца ў свой гурт разам з экс-удзельнікамі гурту «Бетон»: бас-гітарыстам Дзянісам Дзенісевічам і сола-гітарыстам, бэк-вакалістам Кірылам Плявакам — абодва зь іх адыграюць у новым калектыве год[1]. Летам 2004 году крэсла за барабанамі пераймае Сяргей Сугак, а восеньню таго ж году ў гурт уліваецца бас-гітарыст Аляксей Баразна[1].
Стыль
рэдагавацьКацярына Асіпчык для «Музыкальнай газеты» у 2007 годзе зрабіла разбор музычнай формулы гурту: панк-рок на смаркатыя тэксты пра каханьне[2].
Канцэртны аглядальнік «XLAM.BY» Юлія «Ju» Тынявіцкая пасьля выступу гурта на трыбьюце «Placebo» у 2008 годзе ўзгадвала, што для ўдзельнікаў гурту характэрны стыльныя касьцюмы, макіяж, і іх звычайна ў дастатку падтрымліваюць віскотныя дзяўчынкі[3]. Віка «Кактус» Нарко з «LiveSound.by» у аглядзе той жа імпрэзы пісала пра «заўзяты панк-рок з звонкім, амаль падлеткавым вакалам, над якім, дарэчы, яшчэ можна працаваць і працаваць»[4].
На прыкладзе трыбьюту «Ляпіса Трубяцкога» ў 2011 годзе грамадзкая кампанія «Будзьма Беларусамі!» сьведчыла апалітычнасьць гурта[5].
Ацэнкі
рэдагавацьМузыкі гурту «Milque Twins» характарызавалі сваіх супернікаў па конкурсу «Музычны плэй-оф» у 2007 годзе як гурт, які дастойны фіналу й настрой якога спадабаўся[6].
Дар’я Рублеўская па выніках канцэрту на пяцігодзьдзе «Martin S.» перадавала пра «вузкае кола слухачоў» гурта[7].
Назва гурта
рэдагавацьНазва «In vino veritas» (па-лацінску: Ісціна ў віне) прыйшла да ўдзельнікаў з нагоды браць на першыя рэпэтыцыі па некалькі бутэлек віна, выпіты алькаголь зь якіх дазваляў пісаць песьні спарней[1][8]. Франтмэн Артур Шустоўскі тлумачыў Машы «СкаZка» Сказцы з «Музыкальнай газеты»: «Музыка стала цячы як віно, напоўнілася сэнсам, і ў словах была чутна нотка той праўды, якую называюць ісьцінай»[1]. Пад канец 2004 году апошняе слова ў назьве было вырашана ўбраць, бо «ісьціна прысутнічае ў самой музыцы»[1].
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- «В свои 23» (2006)
- «Акустика» (2012)
Сынглы
рэдагаваць- «Гимн» (2013)
- «С новым годом» (2013)
- «О Монро» (2013)
- «Влюбился в суку» (2014)
- «Пойдем курнём» (2014)
- «Будь моей женой» (2014)
- «Тебе 24» (2014)
Удзел у зборніках
рэдагаваць- «LiveSound. Made in Belarus» (2007), трэк Мечты
Кліпы
рэдагаваць- «Марта» (2008)
- «Влюбился в суку» (2014)
- «Будь моей женой» (2016)
Удзельнікі
рэдагаваць
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Мария “СкаZка” Сказка. Группа "In Vino" в мечтах о туманном Альбионе (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2019-12-16 г. Архіўная копія ад 2019-10-30 г.
- ^ Екатерина Осипчик. (2007-01-30) Белорусский русский рок (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2019-12-16 г. Архіўная копія ад 2008-06-20 г.
- ^ Юлия “Ju” Тыневицкая. (2008-03-20) Placebo tribute, 20 марта, DAclub (рас.). XLAM.BY. Праверана 2019-12-16 г. Архіўная копія ад 2017-04-24 г.
- ^ Вика “Кактус” Норко; Андрей “duckling” Черницкий. (2008-03-28) СТАТЬИ: Музыка-идеология: трибьют группе Placebo (рас.). LiveSound.by. Праверана 2020-07-15 г. Архіўная копія ад 2008-04-02 г.
- ^ “З вамі была група “Ляпис Трубецкой”! – у Мінску прайшоў трыб’ют каманды Сяргея Міхалка (фотарэпартаж) (бел.). Будзьма беларусамі! (2011-05-10). Праверана 2019-12-16 г. Архіўная копія ад 2019-12-16 г.
- ^ Юлия “Ju” Тыневицкая; Лина Чайковская. (2007-12-28) MILQUE TWINS. Они продаются в аптеках (рас.). XLAM.BY. Праверана 2019-12-15 г. Архіўная копія ад 2017-04-25 г.
- ^ Дар’я Рублеўская; Арт Сядзіба. (2017-03-19) Пяцігоддзе гурта Martin S. Як гэта было (бел.). Samoe Radio. Праверана 2019-12-16 г. Архіўная копія ад 2019-12-16 г.
- ^ ВероНика Перепелкина. Invino :: INVINO (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2019-12-16 г. Архіўная копія ад 2019-05-27 г.