«Helaiv» — сольны ангельскамоўны электронны і індэпэндэнт поп музычны праект Алега Вяля, франтмэна гуртоў «Bristeil», «Hair Peace Salon», экс-гітарыста гурта «Jitters», распачаты ў 2017 годзе[1].

Helaiv
Інфармацыя
Гады2017 — наш час
АдкульМенск, Беларусь
Моваангельская
Жанр(ы)электронная музыка, індэпэндэнт поп
Зьвязаныя праекты«Jitters», «Bristeil», «Hair Peace Salon»
УдзельнікіАлег Вяль
helaiv.com

Гісторыя рэдагаваць

9 кастрычніка 2017 году ўбачыў сьвет першы самотнік «Too Easy», што стаў плёнам працы на працягу трох гадох[2][3]. Наступным рэлізам стаў сынгл «Defender», выдадзены 7 лютага 2018 году.

Ацэнкі рэдагаваць

Даша «Sheeborshee» Сазановіч з сайту «34mag» у студзені 2017 году пісала пра праект «Helaiv»: «На „SoundCloud(uk)“ у яго аж цэлых 11 падпісчыкаў на момант напісаньня тэксту, але, на мой погляд, павінна быць мінімум 9 тысячаў. Алег сьпявае, і сьпявае вельмі добра»[4].

За месяц да таго Алег Клімаў як карэспандэнт газэты «Культура» пры стэнаграфаваньні размовы з гітарыстам гурта «Аляксандра і Канстанцін» Канстанцінам Драпеза запісаў пра міньён «Too Easy», які «праслухаць варта»: «Мала шанцаў у гэтага соннага царства прыжыцца хоць у якім-небудзь айчынным музычным асяродзьдзі»[5]. Яго суразмоўнік ацаніў самотнік так: «Фірмова зробленая музыка, фірмова сьпявае вакаліст. Усё як быццам ня наша, а аднекуль адтуль — з ангельскамоўнага амэрыканскага і эўрапейскага шоў-бізнэсу»[5].

Дыскаграфія рэдагаваць

  • «Too Easy» (самотнік, 2017)
  • «Defender» (сынгл, 2018)
  • «Wednesday Snapshots» (бок «Б»(be) сынгл, 2018)[6]

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць