Gothic II (Готыка-2) — кампутарная гульня, другая прыгодніцкая RPG з сэрыі «Gothic», анансаваная 29 лістапада 2002 году.

Gothic II
Дата выпуску 2002
Дата анансаваньня 29.11.2002 (Нямеччына)
13.07.2003 (Вялікабрытанія)
28.03.2003 (ЗША)
25.03.2005 (Францыя)
Апошняя вэрсія 2.60
Жанр RPG
Сэрыя Gothic[d]
Стваральнікі
Распрацоўнік Piranha Bytes
Выдаўцы JoWooD; Акелла
Мова інтэрфэйсу ангельская мова[1], француская мова[1], нямецкая[1], італьянская мова[1], гішпанская мова[1], польская мова[1] і расейская мова[1]
Кампазытар
Тэхнічныя дэталі
Рухавік ZenGin
Плятформа PC (Windows)
Рэжым аднакарыстальніцкая гульня[d][1]
Носьбіт CD-ROM[d], лічбавы распаўсюд[d] і лічбавая загрузка[d]
Сыстэмныя патрабаваньні
700 MHz CPU, 256 MB RAM, 32 MB GPU
Кіраваньне клявіятура кампутара[d]
Працэсар 700 MHz
Афіцыйны сайт

Дзеяньне другой «Готыкі» пачынаецца праз тры тыдні пасьля падзеяў першай часткі.

Асноўнае сюжэтнае дзеяньне разгортваецца на высьпе Харыніс (па-ангельску: Khorinis), разьмешчанай недалёка ад марскога берагу каралеўства Міртана (па-ангельску: Myrtana). Галоўнае паселішча выспы — аднайменны партовы горад, якім часова кіруе камандзір атраду паладзінаў — лорд Гаген (па-ангельску: Lord Hagen). Выспа Харыніс вядомая, першым чынам, сваёй «Рудніковой далінай» — «Мінэнталь» (у якой разгортваліся ўсё дзеяньні Gothic I). На працягу шматлікіх гадоў над усёй далінай распрасьціраўся магічны бар’ер і ўсіх зьняволеных каралеўствы Міртаны адпраўлялі туды. Так даліна стала выпраўленчай калёніяй для шматлікіх асуджаных. Акрамя таго, на высьпе ёсьць некалькі невялікіх сялянскіх сядзібаў, якія апрацоўваюць глебу для гадоўлі злакаў і гародніны, а таксама разводзяць хатнюю жывёліну. На працягу шматлікіх пакаленьняў самы вялікі двор прыналежыць абшарніку Анару, які здае ў арэнду іншым сялянам найбліжэйшыя землі. Дзесьці ў цэнтры выспы разьмешчаны стары кляштар служэбнікаў Інаса (па-ангельску: Innos), якім кіруюць Чараўнікі агню. Таксама яны праводзяць магічныя і алхімічныя дасьледаваньні і вырабляюць найсмачнейшае віно. А дзесьці ў нязьведаных марскіх водах ёсьць змрочная выспа Ірдарат (па-ангельску: Irdorath)…

Пасьля таго як Сьпячы быў зрынуты і магічны бар’ер упаў, пратаганіст (галоўны герой) быў пахаваны пад завалай з каменных груд і выжыў толькі дзякуючы дасьпехам з магічнай руды.

Нэкрамант Ксардас (па-ангельску: Xardas) выратаваў Галоўнага героя, які праляжаў пад абломкамі Храма Сьпячага тры тыдні. З гутаркі з Ксардасам Галоўны герой пазнае, што Сьпячы сваім перадсьмяротным крыкам абудзіў войскі цемры з царства Бэліяра (па-ангельску: Beliar): цмокаў, дэманаў, оркаў і іншае паскудзьдзе. Для перамогі над ворагам трэба знайсьці нейкі старажытны артэфакт — «Вока Інаса» (па-ангельску: The Eye of Innos), які знаходзіцца ў Ордэна паладзінаў. Для гэтага трэба патрапіць у горад Харыніс і пагаварыць з лордам Гагенам. Адна з самых вялікіх праблем — гэта страта ўсіх каштоўных навыкаў і ўменьняў, якія набыў герой падчас сваіх папярэдніх падарожжаў.

Пэрсанажы

рэдагаваць
  • Пратаганіст (безназоўны герой) — малады, гадоў трыццаці, мужчына. Вядомы па гульні Gothic як асуджаны на вечнае зняволеньне ў «Рудніковай даліне».
  • Ксардас — былы вярхоўны чараўнік круга агню Харыніса, адзін з трынаццаці чараўнікоў, якія ўсталявалі магічны Бар’ер вакол «Рудніковай Даліны». Дапамагаў Безназоўнаму Герою на працягу гульні.
  • Дыега — галоўны са Зданяў першай гульні Gothic. Да падзеяў другой гульні сэрыі Дыега трапіўся ў рукі паладзінаў і быў сасланы ў адну з шахтаў па здабычы магічнай руды. Рудакопы гэтай шахты нарваліся на логава паўзуноў, і загінулі. Пакінутыя ў жывых двое паладзінаў і Дыега, спрабуючы выратаваць руду, панесьлі яе ў бясьпечнае месца. Але па дарозе прадстаўнікі ўлад загінулі, выратавацца атрымалася толькі Дыегу. Тамака ён зноў сустрэўся зь Безназоўным Героем. Карыстаючыся выпадкам, ён пакінуў «Рудніковую даліну», пасьля чаго ў горадзе Харыніс не без дапамогі пратаганіста вярнуўся да свайго бізнэсу. Тады жа высьвятляецца, што ён працаваў на мясцовага гандляра, аказваючы яму паслугі па ўхіленьні канкурэнтаў, што ў выніку і прывяло яго да зьняволеньня ў турэмнай калёніі. Далучыўся да Галоўнага Героя ў рызыкоўным паходзе супраць Цмока-Нежыці. Зь ім і іншымі чальцамі каманды адплыў у Міртану.
  • Мільтэн — адзіны з служэбнікаў Інаса за Бар’ерам, хто выжыў пасьля абвінавачваньня Гамэзам усіх чараўнікоў Круга Агня ў здрадзе і наступнага іх пакараньня сьмерцю. Пасьля абвальваньня Бар’ера адправіўся ў Кляштар Інаса блізу гораду Харыніс, але тут жа быў дасланы разам з экспэдыцыяй паладзінаў у «Рудніковую даліну», як правадыр і духоўны лідэр. Пасьля ўдзельнічае ў паходзе супраць Цмока-Нежыці і сплывае з Галоўным героем на мацярык. Зьяўляецца самым маладым чараўніком Круга Агню.
  • Горн — адзін з наймітаў «Новага лагера». Пасьля абвальваньня Бар’ера быў схоплены паладзінамі і заменчаны ў замкавым астрогу «Старога Лагера», дзе і разьмясьціліся самі паладзіны. Пасьля таго, як Безназоўны Герой выцягвае яго з-за кратаў, уступае ў шэрагі свайго старога сябра Лі, але неўзабаве вяртаецца ў «Рудніковую даліну» дзеля паляваньня на цмокаў. Удзельнік паходу на Цмока-Нежыць. Сплывае разам з галоўным героем гульні на мацярык.

Новаўвядзеньні

рэдагаваць
  • Дададзеная новая гільдыя — Ордэн Паладзінаў.
  • Фэнтэзійны мір памерам больш за 25 квадратных кілямэтраў.
  • Зьявіліся новыя NPC, у прыватнасьці жанчыны.
  • Зьявіліся новыя монстры.
  • Зьявіліся статуі Інаса і Бэліяра, якія маюць функцыянальнае значэньні.
  • Зьявілася сыстэма прапампоўкі зброі.

Распрацоўнікі

рэдагаваць
  • Горст Дворчак — галоўны мастак
  • Матыяс Філер — сцэнар, скрыптынг
  • Стэфан Кальвэрам — сцэнар, скрыптынг
  • Б’ёрн Панкрац — дызайнэр
  • Майк Годж — дызайнэр
  • Саша Гэнрыхс — 3D/2D мастак
  • Кай Разэнкранц — музыка, эфэкты
  • Ніка Бэндлін — праграміст
  1. ^ а б в г д е ё ж Steam — 2003.