Fila
FILA (па-карэйску: 휠라, па-беларуску: Філа) — брэнд спартовага адзеньня і тавараў для актыўнага адпачынку, а таксама паўднёвакарэйская кампанія-вытворца такіх тавараў.
FILA Holdings Corp. | |
Тып | Публічная кампанія |
---|---|
Лістынг на біржы | Карэйская біржа |
Заснаваная | 1911 |
Заснавальнікі | Эторэ Філа, Джансэвэро Філа |
Краіна | Паўднёвая Карэя |
Разьмяшчэньне | Сэул, Паўднёвая Карэя |
Адрас | East central tower 1077, Cheonho-daero, Gangdong-gu, Seoul 18F |
Ключавыя фігуры | Юн Су Юн, старшыня; Юн Кын Чан, дырэктар |
Галіна | Лёгкая прамысловасьць |
Прадукцыя | Спартовае адзеньне, абутак, аксэсуары |
Абарачэньне | 3,337 млрд. USD (2022)[1] |
Апэрацыйны прыбытак | 348,058 млн. USD (2022)[2] |
Чысты прыбытак | 374,035 млн. USD (2022)[3] |
Лік супрацоўнікаў | 68[4] |
Матчына кампанія | FILA Korea Ltd. |
Даччыныя кампаніі | Acushnet Company |
Гісторыя
рэдагавацьКампанія Fratelli Fila S.p.A. была заснаваная ў 1911 годзе ў Італіі ў горадзе Б’ела братамі Эторэ й Джансэвэро Філа. Першапачаткова яна займалася часаньнем воўны і вытворчасьцю тканін, а з 1923 перайшла на пашыў адзеньня, перадусім цёплай бялізны для жыхароў Альп. У 1973 занялася стварэньнем спартовага адзеньня для тэніса, лыжнага спорту, гольфа, яхтынга, а таксама падпісала спонсарскі кантракт з будучай зоркай мужчынскага тэнісу Б’ёрнам Боргам.
У 2005 карэйскі мэнэджмэнт выкупіў рэгіянальную частку бізнэса і стварыў назалежную структуру FILA Korea, якая апэравала брэндам FILA па ліцэнзійнай дамове. У 2007 FILA Korea выкупіла брэнд разам з усімі даччынымі кампаніямі, а ў 2010 выйшла на Карэйскую біржу як юрасоба FILA Holdings Corp.
Спонсарства
рэдагавацьНайбольш вядомыя спартоўцы, якія мелі ў сваім гардэробе адзеньне альбо абутак FILA:
Тэніс
рэдагавацьБаскетбол
рэдагавацьГорныя лыжы
рэдагавацьУ 1986 Райнгольд Мэснэр падняўся на Эвэрэст у вопратцы FILA.
У кастрычніку 2019 было абвешчана, што паўднёвакарэйскі поп-гурт BTS стаў глябальным амбасадорам брэнда FILA[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ IR Book // FILA Holdings Corp., 2023 г. Праверана 5 жніўня 2023 г.
- ^ IR Book // FILA Holdings Corp., 2023 г. Праверана 5 жніўня 2023 г.
- ^ IR Book // FILA Holdings Corp., 2023 г. Праверана 5 жніўня 2023 г.
- ^ FILA Holdings Corp. profile // EnglishDart, 21 сакавіка 2022 г. Праверана 5 жніўня 2023 г.
- ^ Lily Pace. BTS Are Now Global Brand Ambassadors For Fila // Billboard, 1 кастрычніка 2019 г. Праверана 5 жніўня 2023 г.