Eläkeläiset

фінскі музычны гурт

«Eläkeläiset» (па-фінску: пэнсіянэры) — фінскі ансамбль, які грае музыку ў стылі хумпа. Утварыўся ў 1993 року.

Eläkeläiset

«Eläkeläiset» на сцэне падчас выступу ў Вісбадэне (Нямеччына, 2010)
Гады 1993 — цяпер
Краіна
Месца ўтварэньня Ёэнсуў, Фінляндыя
Мова фінская
Жанр хумпа
Выдавец Nordic Notes[d][1]
Удзельнікі
www.humppa.com

На працягу існаваньня ансамблю ягоны склад перажываў некаторыя зьмены. Цяперашнімі ўдзельнікамі гурту зьяўляюцца Оньні Варыс (клявішныя, вакал), Пэтэры Халянэн (клявішныя, гітара, вакал), Ласі Кінунэн (акардэон, вакал), Марці Варыс (бас-гітара, вакал) і Крысьціян Воўціляйнэн (ударныя, вакал). Акрамя братоў Варыс і Воўціляйнэна, ля вытокаў стварэньня гурту стаяў гітарыст Петэры Тэравя. Тэхнічным забесьпячэньнем займаюцца Ільмары Койвулухта (гукарэжысура і лягістыка) і Пека Ёкінэн (мастацкае афармленьне, рэкляма).

«Eläkeläiset» выконваюць пераважна кавэр-вэрсіі вядомых поп- і рок-гітоў, апрацаваныя ў манэры хумпа або больш павольнай енка. Пры гэтым кампазыцыі забясьпечваюцца новымі фінскімі тэкстамі і назвамі, і апазнаць арыгінал часам бывае амаль немагчыма. Да альбому «Werbung, Baby!» (1999) назвы ўсіх кампазыцыяў ансамблю ўтрымлівалі кампанэнт Humppa, Jenkka або Polkka.

Энэргічная, поўная гумару манера выкананьня зрабіла «Eläkeläiset» папулярнымі далёка за межамі Фінляндыі. З гэты гуртом зьвязваюць новы ўсплёск цікавасьці да хумпы ў канцы XX стагодзьдзя.

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • Humppalöyly (1995)
  • Humppaorgiat (1999, утрымлівае нецэнзурныя песьні)
  • Jenkkapolkahumppa (2001)
  • Joulutorttu (2002)
  • Katkolla Humppa (2003)
  • Keväthumppa (2003)
  • Das Humppawerk (2006)
  • Ukki, mita oli jenkka? (2009)
  • Pyjamahumppa (1995)
  • Dementikon Keppihumppa / Take Me To The City (1997)
  • Sensational Monsters Of Humppa (1998)
  • Huipputähtien Ykköshitit (1999)
  • Ja Humppa Soi (2000)
  • Jukolan Humppa (2005)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Eläkeläisetсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Discogs (анг.) — 2000.