Dizzy Prince of the Yolkfolk
«Dizzy Prince of the Yolkfolk» (па-беларуску: «Дызі — прынц Ёлкфолку») — аркадная прыгодніцкая кампутарная гульня, выпушчаная ў 1991 року Codemasters, шостая ў асноўнай сэрыі Dizzy. Распрацоўкай гульні ізноў займаліся аўтсорсэры зь Big Red Software.
Dizzy Prince of the Yolkfolk | |
Дата выпуску | сьнежань 1991 |
---|---|
Жанр | Прыгодніцкая аркада |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | Big Red Software |
Выдавец | Codemasters |
Кіраўнік | Пол Рэнсан |
Прадусары | Сьцюарт Рэган, Шон Сэвідж |
Дызайнэр | Блізьняты Олівэр |
Праграмісты | Джон Кэтрайт, Аен Грэй |
Кампазытар | Дэвід Ўіттэйкер |
Тэхнічныя дэталі | |
Плятформы | Amstrad CPC, ZX Spectrum, Commodore 64, Amiga, CD32, Atari ST, DOS, NES, iOS, Android |
Рэжым | Адзінаасобная гульня |
Кіраваньне | Клявіятура/Джойстык |
У лістападзе 1992 року пашыраная вэрсія пад назваю «Dizzy The Adventurer» (бел. Дызі — шукальнік прыгодаў) была выдадзеная на няўдалым Aladdin Deck Enhancer. 9 сьнежня 2011 року выйшлі вэрсіі для iOS і Android[1].
Гульнявы працэс
рэдагавацьГэта, верагодна, найменшая з гульняў сэрыі Dizzy па колькасьці экранаў — каля 30. Паводле некаторых зьвестак, яна была напісаная меней чым за месяц. Напачатку «Dizzy VI» нават не прадавалася асобна, а толькі ў складанцы Dizzy's Excellent Adventures.
Гульнявы інтэрфэйс і працэс нагадвае чацьвертую частку, паколькі ўсе новаўвядзеньні пятае гульні былі адкінутыя.
Сюжэт
рэдагавацьАднаго дня дзядуля Дызі меў вельмі кепскі настрой, таму Дызі са сваёй сяброўкай Дэйзі вырашылі парадаваць яго ягонай любімай стравай — вішнёвым пірагом! Дэйзі пайшла пашукаць у сваім буфэце вішні, аднак іх там не аказалася! «Поджы сьцягнуў вішні!» — закрычала яна, убачыўшы сьлед Поджавай лапы ў буфэце. «Ну і агідны пухлівец. Толькі патрап да мяне!» — пры гэтых словах Поджы неадкладна сарваўшыся ў зачараваны лес падалей ад гневу Дэйзі.
Дызі і Дэйзі вырашаюць спаймаць Поджы, а магчыма і назьбіраць па дарозе вішняў. Аднак па дарозе яны заблукалі і трапілі да замку. Сябры падумалі, што ў замку спытаюць дапамогі ў пошуках, аднак замак, выявілася, быў пакінуты. Поджы ў замку яны не знайшлі, а вось Дэйзі ўкалолася іголкай чароўнай самапрадкі. Пасьля гэтага яе адолеў сон, і яна ледзь пасьпела знайсьці ложак, на якім і заснула.
«Абудзіся, Дэйзі, абудзіся» — крычаў Дызі. Аднак раптам яго спаймаў троль Рокўарт і кінуў Дызі ў падземную цямніцу! Цяпер Дызі павінен выбрацца адсюль, абудзіць Дэйзі, перамагчы Рокўарта і сабраць патрэбную колькасьць вішняў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ James Orry. (9 сьнежня 2011) Dizzy: Prince of the Yolkfolk out now (анг.) News Праверана 1 сьнежня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Dizzy, Prince of the YolkFolk (анг.) на World of Spectrum
- Dizzy: Prince of the Yolkfolk (анг.) на MobyGames
- Вэрсія для Android на Google Play
- Dizzy: Prince of the Yolkfolk(недаступная спасылка) (анг.) на бачыне Codemasters