Treasure Island Dizzy
«Treasure Island Dizzy» (па-беларуску: «Востраў скарбаў Дызі») — другая з сэрыі гульняў пра чалавекападобнае яйка. Гульня распрацаваная брытанскімі братамі Філіпам і Эндру Олівэрамі і выдадзеная Codemasters у жніўні 1988 року[1] Codemasters.
Treasure Island Dizzy | |
Дата выпуску | жнівень 1988 |
---|---|
Жанр | Прыгодніцкая аркада |
Сэрыя | Dizzy |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | Блізьняты Олівэр |
Выдавец | Codemasters |
Мова інтэрфэйсу | ангельская мова |
Дызайнэр | Ніл Адамсан |
Кампазытар | Дэвід Ўіттэйкер |
Тэхнічныя дэталі | |
Плятформы | Amstrad CPC, ZX Spectrum, Commodore 64, Enterprise 64/128, Amiga, Atari ST, DOS, NES, Amiga CD32 |
Рэжым | Адзінаасобная гульня |
Носьбіт | Аўдыёкасэта |
Кіраваньне | Клявіятура/Кэмпстан-джойстык |
Гульнявы працэс
рэдагавацьГульня адрозьніваецца ад сваёй папярэдніцы палепшанай анімацыяй. У ёй заўважна меней ворагаў у параўнаньні зь першай часткай, больш увагі аддаецца разьвязаньню ламанінаў. Мэта гульні — вырашыць ланцужок разнастайных заданьняў, пасьля чаго Дызі зможа здабыць човен і вярнуцца да сваёй сям’і і сяброў. Іншым новаўвядзеньнем, якое захавалася і ў наступных гульнях сэрыі Dizzy, сталі староньнія квэсты, падчас якіх трэба сабраць 30 манэтаў.
Крытыкі называюць гэтую гульню адной з найскладанейшых у сэрыі, паколькі Дызі мае толькі адно жыцьцё, у адрозьненьне ад усіх астатніх гульняў, а лінейка ўзроўню здароўя пэрсанажу яшчэ не прымянялася. Хоць у гэтай частцы зьявілася магчымасьць цягаць адначасна тры прадметы, аднак патрэбны прадмет немагчыма выбраць у інвэнтары, не перабраўшы ўсе па чарзе. Такім чынам, напрыклад, знаходзячыся пад вадой і спрабуючы падняць знойдзеную рэч, Дызі можа захлынуцца, калі ў ягоным інвэнтары дыхальная трубка знаходзілася на версе сьпісу.
Яшчэ больш ускладняе выкананьне задачы тое, што для перамогі неабходна выканаць дзьве задачы: уцячы з вострава і сабраць 30 манэтаў. Некаторыя з манэтаў схаваныя па-за прадметамі інтэр’еру, таму гэта таксама няпростая задача.
Успрыняцьце
рэдагавацьУ 2004 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 16-е месца ў сьпісе найлепшых гульняў усіх часоў па выніках галасаваньня часопісу «Your Sinclair»[2].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ World of Spectrum Праверана 6 чэрвеня 2012 г.
- ^ Top 50 Games of All Time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, November 2004.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Treasure Island Dizzy (анг.) на MobyGames
- Treasure Island Dizzy (анг.) на World of Spectrum