Dž (дыграф)

лацінскі дыграф

, (дж) — лацінскі дыграф.

Дыграф лацінкі Dž
Выява
 Sz Wh Zh Ch 'Dž' Dz IJ Ji 
Зьвесткі
Тып  ;
Гук [dʐ], [d͡ʒ]
Сымбаль немагчыма вывесьці ў сумяшчальных са стандартам кампутарных шрыфтах, бо яго няма ў Юнікодзе. У асобных выпадках замест яго могуць быць скарыстаны падобныя па напісаньні графэмы.
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Беларуская мова рэдагаваць

У беларускай мове гэты дыграф адпавядае кірылічнаму дыграфу Дж, пазначае гук [dʐ] і выкарыстоўваецца ў беларускай лацінцы.

Славацкая мова рэдагаваць

У славацкай мове дыграф DŽ пазначае гук [d͡ʒ]. Ён зьяўляецца самастойнай літарай (10 літара славацкага альфабэту) і займае месца ў альфабэце пасьля літары ⟨dz⟩.

Харвацкая мова рэдагаваць

У харвацкім альфабэце (гаевіцы) дыграф ⟨dž⟩ пазначае гук [d͡ʒ]. Ён зьяўляецца самастойнай літарай 7-я літара харвацкага альфабэту) й займае месца ў альфабэце пасьля літары ⟨d⟩. Таксама гаевіца (разам з вуковіцай) выкарыстоўваецца для запісу іншых варыянтаў сэрбахарвацкай мовы (сэрбскай, басьнійскай, чарнагорскай).

Іншыя мовы рэдагаваць

 
Дыграф ⟨dž⟩, які напісаны рознымі ґарнітурамі

У іншых мовах дыграф ⟨dž⟩ пазначае гук [d͡ʒ], але ў чэскай, балтыйскіх і іншых мовах ён перадаецца з дапамогай дыграфа, які не лічыцца літарай.