Crystal Kingdom Dizzy
«Crystal Kingdom Dizzy» (па-беларуску: «Крыштальнае каралеўства Дызі») — прыгодніцкая кампутарная гульня, выпушчаная ў 1992 року Codemasters, сёмая ў асноўнай сэрыі Dizzy. У распрацоўцы гульні ізноў практычна ня бралі ўдзелу блізьняты Олівэр.
Crystal Kingdom Dizzy | |
Экранная застаўка гульні | |
Дата выпуску | сьнежань 1992 |
---|---|
Жанр | Прыгодніцкая гульня |
Сэрыя | Dizzy |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | Visual Impact |
Выдавец | Code Masters |
Кіраўнік | Пол Рэнсан |
Прадусары | Сьцюарт Рэган, Пэт Стэнлі |
Дызайнэры | Дэйв Томпсан, Браен Гартлі, Крэйг Кэлсэл, Пол Рэнсан, Філіп Олівер |
Праграмісты | Крэйг Кэлсэл, Дэйв Томпсан |
Кампазытар | Reflective Designs |
Тэхнічныя дэталі | |
Плятформы | Amstrad CPC, ZX Spectrum, Commodore 64, Amiga, Atari ST, CD32, DOS |
Рэжым | Адзінаасобная гульня |
Кіраваньне | Клявіятура/Джойстык |
У адрозьненьне ад папярэдніх частак сэрыі, «Crystal Kingdom Dizzy» прадавалася па поўным кошце £9.99 (дагэтуль сэрыя Dizzy магла пахваліцца бюджэтнай даступнасьцю — большасьць гульняў каштавалі £2.99, VI частка — £3.99). Па словах выдаўца, прычынай падаражэньня стаў вялікі аб’ём гульні, аднак гэтае рашэньне крытыкавалася заўзятарамі, якія лічылі, што ні па памеры, ні па складанасьці гульня не адрозьніваецца ад папярэдніц.
Гульнявы працэс
рэдагавацьРухавік і графіка гульні значна палепшаныя ў параўнаньні зь мінулымі часткамі.
Вэрсія для ZX Spectrum спрошчаная ў параўнаньні зь іншымі плятформамі. Значныя адрозьненьні ад папярэдніх частак ператрывалі паводзіны Дызі. Рэалізаваная вэрсія «скакучага» спрайта, якая зьмяніла паводзіны галоўнага пэрсанажа падчас скачкоў. Цяпер Дызі стаў круціцца ня два, а тры разы, а пасьля прызямленьня не куляўся, а адразу станавіўся на ногі. Зьявілася магчымасьць кіраваць Дызі падчас ягонага падзеньня з вышыні[1].
Гульня складаецца з чатырох незалежных узроўняў, першы зь якіх дасяжны адразу, а наступныя патрабуць увядзеньня 4-хлітарнага паролю.
Сюжэт
рэдагавацьМагічныя крыштальныя скарбы раскрадзеныя і раскіданыя па ўсім востраве. Калі крыштальны меч, кубак і карона ня будуць вернутыя ў замак, краіну Ёлкфолк назаўсёды ахіне цемра.
Дызі выпраўляецца на крыштальны востраў, каб сабраць усе скарбы і аднавіць парадак у Ёлкфолку. Ягонымі галоўнымі ворагамі ізноў будуць піраты, а таксама некаторыя іншыя істоты, што жывуць на востраве.
Успрыняцьце
рэдагавацьУ 1993 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 70-е месца ў сьпісе 100 найлепшых гульняў усіх часоў па выніках апытаньня чытачоў часопісу «Your Sinclair»[2].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Crystal Kingdom Dizzy (анг.) YolkFolk — The Dizzy fansite Праверана 9 сьнежня 2012 г.
- ^ Readers' Top 100 Games of All Time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, September 1993.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Crystal Kingdom Dizzy (анг.) на World of Spectrum
- Crystal Kingdom Dizzy (анг.) на MobyGames
- Crystal Kingdom Dizzy (анг.) у «Залі сьвятла Amiga»