Chionomys roberti
Chionomys roberti — жывёла клясы сысуноў атрада грызуноў (Rodentia) сямейства хамяковых (Cricetidae).
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Сямейства | Хамяковыя (Cricetidae) |
Род | Chionomys |
Бінамінальная намэнклятура | |
Chionomys roberti (Thomas, 1906) | |
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца в Азіі і Эўропі (Азэрбайджан, Грузія, Расея, Турэччына) на вышынях ад 0 да 3200 метраў. Жыве ў мезічных месцах пражываньня ўздоўж ручаёў і горных рэк, звычайна на камяністых мохавых участках з хмызьняком.
Постаць
рэдагавацьДаўжыня галавы і тулава складае ад 125 да 156 мм, хвост ад 80 да 108 мм, маса ад 40 да 78 грамаў. Гэты від з'яўляецца самым буйным прадстаўніком роду. Верх ад цёмна-карычневага да шэра-карычневага. Ніз дымчата-шэры. Хвост чорны зверху і шэры знізу. Ён мае пэндзлік даўжынёй ад 4 да 5 мм. Маладыя асобнікі маюць больш цёмны выгляд.
Лад жыцьця
рэдагавацьВід выглядае як напалову драўняны, і, хоць ён жыве паблізу ручаёў, здаецца, не мае водных прыстасаваньняў. Сілкуецца лісьцем папараці, бузіны і рададэндрана. Мае 2–3 вывадкі ў год з ≈ 3 малымі ў кожным.
Крыніцы
рэдагаваць- Kryštufek, B., Bukhnikashvili, A., Sozen, M. & Isfendiyaroglu, S. 2016. Chionomys roberti. The IUCN (анг.)
- Don E. Wilson, Thomas E. Lacher Jr., Russell A. Mittermeier (Hrsg.): Handbook of the Mammals of the World. Volume 7 - Rodents II. Lynx Edicions, 2017, ISBN 978-84-16728-04-6, P. 319 (анг.)
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |