BFM Business
Бізнэс ФМ (франц. Business FM, BFM) — француская прыватная радыёстанцыя, заснаваная ў 1992 годзе. Вяшчае гаспадарчыя навіны. На 2015 г. выпускала 28 перадачаў, у тым ліку 11 штодзённых у будні.
Бізнэс ФМ | |
Горад | Парыж |
---|---|
Краіна | Францыя |
Слоган | №1 у гаспадарцы |
Фармат | Навіновы |
Частасьць | 96,4 FM |
Час вяшчаньня | 6:00-23:30 (17,5 гадзінаў) |
Зона вяшчаньня | Францыя |
Пачатак працы | студзень 1992 |
Заснавальнік | Жак Абэржэль, Рэнэ Тандрон |
Уласьнік | NextRadioTV |
Кіраўнікі | Жан-Мішэль Сальватор |
Сайт | bfmbusiness.bfmtv.com |
bfmbusiness | |
BFMBusiness | |
Он-лайн-трансьляцыя | tdf-cdn.com |
Перадачы
рэдагавацьНа 2015 г. у будні падавалі штодзённыя перадачы:
- Добры ранак, бізнэс (панядзелак-пятніца, 6:00-9:00; Стэфан Сумьер)
- Экспэрты (панядзелак-пятніца, 9:00-10:00; Нікаля Доз(fr))
- Цэлыя ўкладаньні (панядзелак-пятніца, 10:00-12:30; Сэдрык Дэкёр і Гіём Сомэрэр)
- Госьць (панядзелак-пятніца, 12:30-13:00; Эдвіга Шэврылён(fr))
- Парыж ваш (панядзелак-пятніца, 13:00-15:00; Карына Вэрньёль)
- Цэлая біржа (панядзелак-пятніца, 15:00-18:00; Грэгуар Фавэ)
- Вялікі дзёньнік (панядзелак-чацьвер, 18:00-19:00; Эдвіга Шэврылён)
- Дэкодэры эканомікі (панядзелак-чацьвер, 19:00-20:30; Фабрыс Ляндзі)
- Сагі (панядзелак-субота, 21:00-22:00)
- Вечаровыя экспэрты (панядзелак-чацьвер, 22:00-23:00; Сэбастыян Куаснон)
- 19 гадзінаў (панядзелак-пятніца, 23:00-23:30; Рута Элькрыф(fr))
На выходных падавалі штотыднёвыя перадачы:
- Хто вы (пятніца, 18:00-19:00; Эдвіга Шэврылён)
- Гэта вашыя грошы (пятніца, 19:00-20:30; Марк Фьёрэнтыно(fr))
- Кнігарня эканомікі (пятніца, 22:00-23:00; Эмануэль Лешыпр)
- Бізнэс-клюб Францыі (субота, 7:00-8:00; Мішэль Піко)
- Добры ранак, выхадныя (субота, 8:00-10:00; Фабрыс Ляндзі)
- У віне (субота, 10:00-11:00; Ален Марці)
- 500 млн эўрапейцаў (субота, 11:00-12:00; Ян-Антоні Ногэ)
- Акадэмія (субота, 12:00; Нікаля Доз)
- Кітайскі тыднёвік (субота, 14:00-15:00; Мат’ё Жолівэ)
- Мэдыя-клюб чалавечых рэсурсаў (субота, 15:00-16:00; Аляксандар Лікан)
- Лічбавы цэх (субота, 16:00-18:00; Франсуа Сорэль(fr))
- Вялікі дзёньнік Нью-Ёрку (субота, 18:00-19:00; Сабрына Кагліёзі)
- 01 Бізнэс (субота, 20:00-21:00; Фрэдэрык Сімотэль)
- Прадпрыемства (нядзеля, 8:00-9:00; Філіп Блёк)
- На старт (нядзеля, 9:00-10:00; Давід Доба)
- Густы дарагога Парыжу (нядзеля; 10:00-12:00; Эмануэль Рубэн і Карына Вэрньёль)
- Працяглы бізнэс (нядзеля, 12:00-13:00; Наталі Круазэ)
- Спорт-эканоміка (нядзеля, 17:00-18:00; Бруно Фраёлі)
- Палітыка (нядзеля, 18:00 і 22:00; Апаліна Малерб(fr))
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1995 г. пачалася разбудова агульнакраёвай радыёсеткі з атрыманьня частасьці ў Нансі (Лятарынгія). У студзені 1996 г. вяшчаньне пашырылася на Грэнобль і Ліён (Рона-Альпы). У 2002 г. радыёстанцыя пераходзіць ва ўласнасьць NextRadio, што належала Алену Ўэйлю(fr). У ліпені 2010 г. радыёстанцыя працавала на 30 частасьцях краіны. На люты 2012 г. мела 540 тыс. штодзённых слухачоў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- RSS-паток-навінаў (фр.)
Гэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |