Каардынаты: 52°26′ пн. ш. 10°48′ у. д. / 52.433° пн. ш. 10.8° у. д. / 52.433; 10.8

Autostadt (па-беларуску: горад аўтамабіляў) — глядацкі атракцыён побач з заводам Volkswagen у Вольфсбургу, Нямеччына. Зьмяшчае музэй; павільёны для вядучых аўтамабільных вытворцаў з Volkswagen Group; спажывецкі цэнтар, дзе можна падабраць сабе новы аўтамабіль і дамовіцца пра экскурсію па заводзе; пуцяўнік па эвалюцыі дарог; кінатэатар у вялізнай сфэры.

Асноўны павільён «Фальксвагену»

Мінуўшчына

рэдагаваць

Ідэя Аўташтадту зьявілася ў 1994 року. У 1998 распачалося ягонае будаўніцтва на месцы былое паліўнае кампаніі непадалёк з аўтамабільным заводам Volkswagen. Агулам у працы былі задзейнічаныя болей за 400 архітэктараў.

Галоўны павільён быў адчынены ў траўні 2000. За гэты час Volkswagen інвэставаў у праект каля 850 мільёнаў дойчмарак (435 мільёнаў эўра)[1].

 
Шкляны элеватар

Штогод Аўташтадт наведваюць 2 мільёны турыстаў.

Гледачы маюць магчымасьць праехаць па трасе, якая вядзе ад асноўнай часткі места да Аўташтадту, на ўседарожніку Volkswagen Touareg. Частку маршруту кіруе экскурсавод, за гэты час паказваючы здольнасьці аўтамабіля і расказваючы пра ягоныя характарыстыкі. Далей жадаючыя могуць пад наглядам экскурсавода самі праехаць па трасе. Траса ўлучае ўзгорак з 21-градусным ухілам, узгорак з бакавым схілам, водную цыстэрну, пясчаны кар’ер пад аўтамостам, лесавозную дарогу і некалькі ямінак, пры праезьдзе празь якія адно з колаў адрываецца ад зямлі. Кошт гэтага атракцыёну ў коштах 2005 року складае €25.

Для дзяцей прадугледжаная дзіцячая траса і электрамабілі ў форме Volkswagen Beetle.

Асноўныя атракцыёны — гэта найперш вядомыя мадэлі аўтамабіляў, такія як першы выпушчаны бэнзінавы транспартны сродак і Beetle.

 
Унутры шклянога элеватару

700-мэтровым падземным тунэлем з аўтамабільным заводам Volkswagen злучаныя дзьве шкляныя вежы вышынёй 60 мэтраў. Па тунэлі ў іх прыбываюць аўтамабілі, пасьля чаго ўздымаюцца па вежы з хуткасьцю 1,5 м/с. Пры набыцьці новага аўтамабілю з аўтазаводу ў Вольфсбургу пакупнік мае права абраць адзін з двух варыянтаў: альбо бясплатная дастаўка аўтамабілю да дылерскага цэнтру, дзе была аплочаная пакупка, або — калі пакупнік хоча сам прыехаць у Autostadt — кліенту прадастаўляецца бясплатны ўваход, талёны на абед і магчымасьць назіраць за пад’ёмам ягонага аўтамабілю ў адной зь вежаў.

Адзін з пакояў Аўташтадту зьмяшчае інтэрактыўныя прылады, якія адлюстроўваюць зьвесткі пра распрацоўку аўтамабіляў на прыкладзе Audi. Кампутарная праграма дазваляе наведвальнікам распрацаваць свой уласны дызайн аўтамабілю на падставе Аўдзі, адаслаць зроблены праект па электроннай пошце і раздрукаваць на друкарцы.

Павільёны

рэдагаваць

Адзін з двух павільёнаў, прысьвечаны Volkswagen, зьяўляецца найбольшым сярод наземных павільёнаў усяго Аўташтадту. Ён руглы па форме і мае два паверхі, на якіх прадстаўленыя ўсе мадэлі Volkswagen і крама зь фірмовай вопраткай, мадэлькамі аўтамабіляў і аўтамабільнымі аксэсуарамі.

Павільён Bentley быў пабудаваны на маленькім узгорку. Ён мае мармуровую столю, а ўваход вырыты ў парослым травой кургане. Выхад знаходзіцца з супрацьлеглага боку ўзгорку.

У 2008 року павільён быў падзелены між Bentley і Bugatti і атрымаў назву «Premium Clubhouse».

Павільён «Шкоды» складаецца зь некалькіх мэталічных скульптураў. У ім выстаўленыя некалькі асобнікаў рэальных аўтамабіляў, выпушчаных «Шкодай», і зьменшаныя мадэлі ўсяго мадэльнага шэрагу. Як і ва ўсіх іншых павільёнах, наведвальнікі могуць пасядзець унутры аўтамабілю, каб атрымаць уражаньне ад яго.

 
Павільён Lamborghini. Зь іншага боку круглая плятформа, якая круціцца падчас паказу.

Будынак Lamborghini цалкам чорны, а звонку на плятформе выстаўлены жоўты Lamborghini Murciélago, вітаючы наведвальнікаў. Падчас прадстаўленьня сьвятло гасьне і пакой напаўняецца сухім льдом. Пасьля таго, як ён расьсейваецца, становіцца бачна, што аўтамабіль зьнік са сьцяны. За гэты час плятформа павярнулася на 180 градусаў, схаваўшы яго ўнутар будынку.

У павільёне прадстаўленыя ў тым ліку апошняя мадэль Audi з поўнапрывадной сыстэмай Quattro, а таксама аўтамабіль, які ўдзельнічае ў 24-гадзіннай гонцы Le Mans. Мадэль Audi TT выразаная з кавалку дрэва і паліраванага мэталу.

 
Павільён SEAT з уваходным мостам

Павільён SEAT акружаны вадой і расьлінамі і зьяўляецца адным з найбольшых павільёнаў. На ўваходзе на мост разьмешчаная мэталёвая арка. Столя на ўваходзе шкляная, а правая сьценка цалкам складаецца зь люстэркаў. Тут выстаўлены SEAT Toledo трэцяга пакаленьня ў шкляным корпусе на паваротнай плятформе. У наступным пакоі выстаўленыя ўсе сучасныя мадэлі SEAT. Лесьвіца вядзе ў мэзанін зь некалькімі дысплэямі, адкуль праз драўляны мост можна пакінуць павільён. Мост інтэрактыўны: ягоныя мэталічныя апоры зьмяшчаюць дынамікі, якія прайграюць спэцэфэкты Seat 'castanet' пры кожным кроку па мосьце.

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Henning Krogh (Bernd Ostmann - Ed) Neuer Dreh. Manche Werks-Museen sind miefig, viel High-Tech Shows steril. [Aber].... // Auto, Motor und Sport : часопіс. — 13 December 2000. — № 2000 Heft 26. — С. 156–160.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Autostadtсховішча мультымэдыйных матэрыялаў