Чапля шэрая
(Перанакіравана з «Ardea cinerea»)
Шэрая чапля (Ardea cinerea) — буйная балотная птушка семейства чаплевых.
Чапля шэрая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Разьдзел | Эўметазоі |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Буслападобныя |
Сямейства | Чаплевыя |
Род | Сапраўдныя чаплі |
Від | Чапля шэрая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Ardea cinerea, Linnaeus, 1758 | |
Арэал | |
Арэал | |
[[wikispecies:Ardea cinerea, Linnaeus, 1758|Чапля шэрая на Віківідах]] |
Можа дасягаць 0,9-1,0 мэтру ў даўжыню. Пры гэтым размах яе крылаў дасягае 1,75-1,95 мэтру. Галава вузкая зь вялікай дзюбай. На патыліцы маюцца чорныя пер’і, якія зьвісаюць з галавы. Апярэньне галавы, шыі і ніжняй часткі цела брудна-белага колеру, астатняй часткі цела — сінявата-шэрае. Лапы жаўтавата-шэрыя. Крык птушкі рэзкі, хрыплы, каркаючы. Атрымліваецца штосьці накшталт «фраарк».
Шэрая чапля мае досыць шырокае распаўсюджаньне. Яе можна сустрэць ва ўмераным клімаце Эўропы, Азіі. Водзяцца яны і ў асобных рэгіёнах Афрыкі. Жыве ўздоўж балот, рэк, азёраў.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |