Agalloch
Agalloch — амэрыканскі дарк-мэтал/фолк-мэтал-гурт з Портлэнда, штат Арэгон, ЗША. Agalloch распрацавалі ўнікальны стыль, які спалучае ў сабе жорсткі вакал блэк-мэталу, працяглыя гітарныя акустычныя пасажы, мэлянхалічныя тэксты песьняў на аснове фальклёру, у прыватнасьці, амэрыканскіх індзейцаў. Назова гурта паходзіць ад старажытнае назовы дуба, які расьце ў Арэгоне. Таксама Agallocha, Agallochum — мяккая, смалістая драўніна з моцным водарам, якая спальваецца для духмянасьці.
Agalloch | |
Гады | з 1995 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Портлэнд, Арэгон, ЗША |
Жанр | блэк-мэтал фолк-мэтал дум-мэтал прагрэсіў-мэтал пост-рок нэафолк эмбіент |
Выдавец | The End Records, Profound Lore |
Зьвязаныя праекты | Ludicra, Sculptured, Subterranean Masquerade, Nest |
Удзельнікі | |
agalloch.org |
З інтэрв'ю гітарыста Agalloch Дона Андэрсана сайту Metal Storm: «…на нас сур'ёзна паўплывалі такія эўрапейскія гурты, як Katatonia, Ulver, таксама як Sol Invictus, Forseti й Death in June»[1].
Гісторыя гурта
рэдагавацьГурт быў заснаваны ў канцы 1995 году Джонам Гомам (John Haughm) і Шэйнам Брэерам (Shane Breyer) пасьля распаду дум/дэт-мэтал праекту Aeolachrymae. Гэты распад, апроч Agalloch, парадзіў яшчэ два праекты: Susurrus Inanis і Nothing. Улетку 1996 году да гурта далучыўся другі гітарыст і клявішнік Дон Андэрсан (Don Anderson). Увосень 1996 году гурт запісаў дэбютны дэмазапіс «From Which of This Oak». Пасьля выпуску гэтага дыска (1997) ў склад гурта вайшоў бас-гітарыст Джэйсан Ўільям Ўолтан (Jason William Walton).
У пачатку 1998 году гуртам быў запісаны прома-дыск для гуказапісных кампаніяў, які дазволіў заключыць кантракт з The End Records. І ў студзені 1999 году Agalloch узяліся за запіс дэбютнага альбому «Pale Folklore», які выйшаў у чэрвені 1999 году.
У далейшым да гурта далучыўся бубнач Крыс Грын (Chris Greene). У 2001 годзе гурт пакінуў клявішнік Шэйн Брэер.
У 2001 быў запісаны паўгадзінны дыск «Of Stone, Wind and Pillor» — зборнік нявыданых матэрыялаў з 1998 па 2001 гады. Ён таксама ўключаў кавэр-вэрсію песьні «Kneel to the Cross» гурта Sol Invictus. Гэты кавэр таксама зьяўляўся на двухдыскавым трыб'юце на Sol Invictus — «Sol Lucet Omnibus».
Другой паўнавартаснай працай гурта зьяўляецца альбом «The Mantle», выпушчаны ў 2002 годзе пад лэйблам Prophecy Productions/The End Records. Ягоны запіс быў пачаты ў лістападзе 2001 году, а закончаны ў красавіку 2002.
У 2004 годзе зьявіўся дваццаціхвілінны EP-дыск «The Grey». Ён складаецца з электронае, цалкам перапрацаванае песьні «The Lodge» з альбома «The Mantle» і рэмікса песьні «Odal» з таго ж альбома, зробленага гуртом Nothing. Паводле словаў Дона Андэрсана, ня варта інтэрпрэтаваць гэты запіс як асноўны кірунак разьвіцьця гурта ў будучыні.
У 2004 годзе таксама выйшаў супольны праект з гуртом Nest, куды была ўключаная песьня «The Wolves of Timberline» гурта Agalloch.
У жніўні 2006 году выйшаў трэці поўнафарматны альбом гурта, «Ashes Against the Grain». Ён атрымаў добрыя водгукі ў паклоньнікаў гурта й музычных крытыкаў.
У лютым 2008 гурт выпускае EP пад назвай «The White», які складаецца з дарк-фолкавых і эмбіентных кампазыцыяў, запісаных у пэрыяд паміж 2004 і 2007 гадами.
23 лістапада 2010 году выйшаў новы поўнафарматны альбом гурта пад лэйблам Profound Lore — Marrow of the Spirit.
Дыскаграфія
рэдагаваць- From Which of This Oak (дэма; 1997)
- Pale Folklore (LP; 6 ліпеня 1999; The End Records)
- Of Stone, Wind and Pillor (EP; 2001; The End Records)
- The Mantle (LP; жнівень 2002; The End Records)
- Tomorrow Will never Come (EP; 2003; The End Records)
- The Grey (EP; 2004; Vendlus Records)
- Split 10" Picture Disc (з Nest) (EP; 2004; Infinite Vinyl)
- Ashes Against the Grain (LP; 2006; The End Records)
- The White (EP; 2008; Vendlus Records)
- The Demonstration Archive (Кампіляцыя; 2008; Licht von Dämmerung)
- The Compendium Archive (Кампіляцыя; 2010)
- Marrow of the Spirit (LP; 2010; Profound Lore Records)
Удзельнікі гурта
рэдагаваць- Джон Гом (John Haughm) — вакал, гітары, ударныея — таксама ўдзельнічае ў гуртох Sculptured, Nothing, Landfill, Lotus 78 і A Den Of Wolves
- Дон Андэрсан (Don Anderson) — гітары — таксама ўдзельнічае ў Sculptured
- Джэйсан Ўільям Ўолтан (Jason William Walton) — бас-гітара — таксама ўдзельнічае ў Sculptured, Especially Likely Sloth, удзельнік Subterranean Masquerade
Былыя ўдзельнікі
рэдагаваць- Шэйн Брэер (Shane Breyer) (1996—2002) — клявішныя
- Крыс Грын (Chris Greene) (сэсійны ўдзельнік) — барабаны — таксама ўдзельнік The Waking Cold
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Talking about guitar effects with John Haughm of Agalloch | Effects Bay Праверана 2013-01-11 г. Архіўная копія ад 2013-01-14 г.