Эмбіент
Э́мбіэнт (па-ангельску: ambient — «навакольны, ахінальны») — напрамак электроннае музыкі, які характарызуецца адыходам ад лінейна разгорнутай мэлёдыі, уласьцівай клясычным музычным жанрам, у бок вольнае кампазыцыі гукавых эфэктаў. Разгортваньне твору адбываецца праз апэраваньне фарбай гуку; іншым тыповым кампазыцыйным захадам ёсьць паўтор кароткага мэлядыйнага ўрыўка, які пры кожным прайграваньні мінімальна мадыфікуецца.
Эфэктам выкарыстаньня такіх тэхнік становіцца зрушэньне акцэнта з пасьлядоўнасьці гукаў на іх гучаньне. Такім чынам, музыка эмбіент становіцца статычнай й успрымаеца быццам бы па-за часам. У гэтым пляне яна вельмі часта выкарыстоўваецца для мэдытацыі.
Як музычны жанр, эмбіент улучае ў сябе элемэнты цэлага шэрагу розных стыляў: электроннае музыкі, нью-эйджа, нойза, сучаснае акадэмічнае музыкі, этнамузыкі й інш.
Гісторыя
рэдагавацьЭмбіент сягае каранямі ў авангардную музыку пачатку ХХ стагодзьдзя — францускі кампазытар Эрык Саці (1866—1925) пачаў ужываць тэрмін «musique d’ameublement» («мэблевая музыка») для фонавае музыкі. Уласна тэрмін «эмбіент» увёў ва ўжытак брытанскі кампазытар Браян Іна ў сярэдзіне 1970-х, які сам сябе называў «ня-музыкам».
Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |