V тысячагодзьдзе да н. э.
тысячагодзьдзе
(Перанакіравана з «5 тысячагодзьдзе да н. э.»)
V тысячаго́дзьдзе да н. э. — часавы прамежак з 5000 па 4001 год да нашай эры.
Вынаходніцтвы
рэдагаваць- 4241 год да н. э. — увядзеньне 365-дзённага календару ў Старажытным Эгіпце.
- Каля 5000 году да н. э. — гіпатэтычныя пачаткі пісьменства, магчыма, піктаграфічнага: гліняныя біркі з нарэзанымі знакамі, знойдзеныя ў Румыніі каля вёскі Тэртэрыя — дунайскае протапісьмо.
- Каля 5000 год да н. э. — сельская гаспадарка дасягае Атлянтычнага ўзьбярэжжа Эўропы ад Старажытнага Блізкага Ўсходу.
- Каля 5000 году да н. э. — пачатак вырошчваньня кукурузы на тэрыторыі сучаснай Мэксыкі.
- Каля 5000 году да н. э. — мэталюргія бронзавага веку ў Эўропе.
- Каля 5000 году да н. э. — зьяўляецца сельская гаспадарка ў Старажытнай Японіі; культывуюцца бабы і гарбузы.
- каля 4500 году да н. э. — саха распаўсюджваецца ў Эўропе.
- Медныя штыры, датаваныя 4000 г. да н. э., знойдзены ў Эгіпце.
- Прыручэньне азіяцкага буйвала ў Кітаі.
- Разьвіцьцё броварства.
- Разьвіцьцё кола ў Мэсапатаміі і Цэнтральнай Эўропе.