111-я артылерыйская брыгада

111-я ґвардзейская Кёніґсбэрґская Чырвонасьцяжная, ордэна Кутузава II ступені артылерыйская брыґада — падразьдзел узброеных сілаў Беларусі. Месца дысьлякацыі — места Берасьце.

111-я артылерыйская брыґада

Нашыўка 111-е брыґады
Гады існаваньня з 1939 року
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Падпарадкаваньне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у  Сухапутныя войскі
Тып баявая вайсковая частка
Дысьлякацыя Берасьце
Знакі ўзнагароды
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Кутузава II ступені
Ордэн Кутузава II ступені
Дзейны камандзір Аляксей Лявонаў

Гісторыя

рэдагаваць

111-я брыґада пачала адлік сваёй гісторыі 15 кастрычніка 1939 року ў горадзе Вялікія Лукі й практычна адразу ўступіла ў баявое супрацьстаяньне: з 1940 року ўдзельнічала ў вайне зь Фінляндыяй у складзе 7-е арміі, а 12—13 сакавіка штурмавала места Выбарг. Пасьля фінскае кампаніі брыґада была перадысьлякаваная ва ўкраінскае места Белая Царква. Менавіта тут яе засьпела Другая сусьветная вайна.

Напачатку ліпеня 1941-га частку перакінулі на Заходні фронт пад Віцебск, дзе на станцыі Рудня яе ваяры прынялі бой зь нямецкай арміяй. Увосень 1941 року брыґада прымала актыўны ўдзел у абароне Масквы, за што ў студзені 1942 року адной зь першых артылерыйскіх частак атрымала найменьне ґвардзейскае.

З 1943 па 1944 рок ґвардзейцы вызвалялі тэрыторыю Беларусі і Летувы. У чэрвені 1944 року брыґада ўдзельнічала ў прарыве абароны супраціўніка ў раёне Віцебску й вызваленьні паўночнае часткі Беларусі.

У красавіку 1945 року за авалоданьне местамі Вормдыт і Мельзак брыґаду ўзнагародзілі ордэнам Кутузава II ступені. Баявыя дзеяньні ў гады Другое сусьветнае вайны ґвардзейцы завяршылі штурмам места-крэпасьці Кёнігсбэргу і ўпісалі ў найменьне злучэньня ганаровае «Кёніґсбэрская».

У верасьні 1945 року брыґада была перадысьлякаваная ў Бабруйск, а з 1961-га — у Берасьце і да 2002 року знаходзілася на тэрыторыі Берасьцейскае крэпасьці ў вайсковым месьце, які быў пабудаваны палякамі ў 1932 годзе для 31-га палка лёгкае артылерыі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Мікалай Макарэвіч С ЮБИЛЕЕМ, БОУП! (рас.). Беларуская вайсковая ґазэта «Во славу Родины!». Праверана 5 красавіка 2013 г.