Ⱡ
Ⱡ, ⱡ (L з падво́йнай перакла́дзінай; курсіў: Ⱡ ⱡ) — літара пашыранай лацінкі. Выкарыстоўваецца ў мове кутэнай[1] у Канадзе, у мовах мэлпа й ніі ў Папуа-Новай Гвінэі, утвораецца з лацінскай літары L і дзьвюх гарызантальных перакладзінаў.
Літара лацінкі L з падвойнай перакладзінай | |
Ⱡⱡ | |
◄ Ỹ Ỻ Ỽ Ỿ Ⱡ Ɫ Ᵽ Ɽ Ⱨ ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Мовы | кутэнай, ніі, мэлпа, вагі |
Тып | літара лацінскага альфабэту, архаічная |
Гук | [𝼄] · [ɬ] · [ꞎ] |
Назва ў Юнікодзе | latin capital letter l with double bar
latin small letter l with double bar |
Юнікод | Ⱡ: U+2C60 ⱡ: U+2C61 |
HTML | Ⱡ: Ⱡ ⱡ: ⱡ
|
UTF-16 | Ⱡ: 0x2C60 ⱡ: 0x2C61 |
URL-код | Ⱡ: %E2%B1%A0 ⱡ: %E2%B1%A1 |
Разьвіцьцё | |
Іншае | |
Кірунак пісьма | зьлева направа |
Зноскі | |
Гэты артыкул зьмяшчае фанэтычную транскрыпцыю ў Міжнародным фанэтычным альфабэце (МФА). Уводную інструкцыю па сымбалях МФА чытайце на Дапамога:МФА. Пра адрозьненьні між [ ], / / і ⟨ ⟩ чытайце ў МФА § Разьдзяляльнікі дужак і транскрыпцыі. | |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Выкарыстаньне
рэдагавацьⱠ выкарыстоўваецца ў кутэнай для абазначэння глухога альвэалярнага бакавога фрыкатыўнага [ɬ][2]. У практычным выкарыстанні яе звычайна замяняюць палатальным пстрыкаючым зычным (ǂ).
Ⱡ пачаткова выкарыстоўвалася ў якасьці альтэрнатывы літары Ɬ, у асноўным у рукапісным напісаньні, і ў 1990-я гады ёй аддалі перавагу настаўнікі кутэнайскай мовы[3].
Ⱡ выкарыстоўваецца ў мовах мэлпа й ніі для абазначэння глухога вэлярнага бакавога фрыкатыўнага [𝼄].
Ⱡ замененая на L зь перакладзінай (Ƚ) у мове ніі ў пэрыяд з 1980 па 1990 гады[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ktunaxa Alphabet (анг.). FirstVoices.com. Праверана 17 ліпеня 2024 г.
- ^ Ktunaxa Pronunciation — Quick Guide. — ʔaq̓amnik̓ Elementary School, 2020. (анг.)
- ^ Lawrence, Morgan. A description of the Kutenai language. — University of California at Berkeley, 1991. (анг.)
- ^ Priest, Lorna A. Revised Proposal to Encode Additional Latin Orthographic Characters. — 2004. (анг.)