Яўген Шатохін
Яўге́н Сярге́евіч Шато́хін (25 лютага 1947, Пінск — 22 студзеня 2012, Пінск) — беларускі мастак, пэдагог, грамадзкі дзеяч. Ганаровы грамадзянін гораду Альбэр (Францыя), былы сябра праўленьня Беларускага Саюза Мастакоў, уваходзіў у мастацкую суполку «Пагоня». З пачатку 1990-х гадоў чалец сэйма БНФ «Адраджэньне».
Яўген Шатохін | |
Дата нараджэньня | 25 лютага 1947 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 22 студзеня 2012 (64 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Сябра ў | Саюз маляроў СССР[d], Беларускі саюз мастакоў і суполка „Пагоня“ |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагаваць- З 1972 г. — удзельнік усесаюзных, рэспубліканскіх, замежных выставаў (акварэль, малюнак, афорт, літаграфія),
- 1965—1973 г.г. — атрымаў адукацыю ў Арлоўскім пэдагагічным інстытуце і Харкаўскім мастацка-прамысловым інстытуце (сучасная Ўкраінская Акадэмія дызайну і мастацтваў),
- 1982 г. — чалец Саюзу мастакоў СССР,
- 1985 г. — Ганаровая Грамата Саюзу мастакоў Расеі,
- 1991 г. — сябра Беларускага Саюзу мастакоў,
- 1988 г. — заснавальнік і дырэктар дзіцячай школы выяўленчага мастацтва ў г. Пінску,
- 1989 г. — 1991 г.г. — сябра Праўленьня Берасьцейскай абласной арганізацыі Саюзу мастакоў Беларусі,
- 1990 г. — 1999 г.г. — дэпутат Пінскага гарадзкога Савету дэпутатаў — старшыня камісіі па культуры, справах рэлігіі і спорту,
- 1992 г. — стыпэндыят майстэрні «Альтэна» ў г. Альтэна (Нямеччына),
- 1993 г. — Мэдаль Conseiller General a Corbie (Францыя),
- 1997 г. — звольнены з пасады дырэктара школы па палітычных матывах,
- 1997 г. — Прыз Соnsieller General a Péronne (Францыя),
- 1999 г. — судовы перасьлед уладай за палітычную дзейнасьць,
- 2002 г. — Прыз Нацыянальнай Асамблеі (Францыя),
- 2003 г. — Прыз Соnsieller General a Péronne (Францыя),
- 2003 г. — званьне Ганаровага грамадзяніна гораду Альбэр(fr) (Францыя),
- 2004 г. — Мэдаль гораду Пэрону(fr) (Францыя),
- 2004 г. — сябра Праўленьня Берасьцейскай абласной арганізацыі Беларускага Саюзу мастакоў,
- 2004 г. — Мэдаль Беларускага Саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»,
- 2008 г. — Мэдаль і Адмысловы дыплём на выставе «L’Art du temps» у г. Рыбмон-сюр-Анкры(fr) (Францыя),
- 2010 г. — абраны ва ўпраўленьне Беларускага Саюзу мастакоў.
Памёр 22 студзеня 2012 году. Пахаваны ў Пінску[1].
Творчасьць
рэдагавацьЦыкль «Па Беламор’і» (малюнак, літаграфія, лінарыт, 1977—1981 г.г.);
Нізкі: «Паўночная вёска» (літаграфія, 1972 г.), «Засваеньне Поўначы» (Літаграфія, 1973 г.) «Час палёту» (літаграфія, 1981 г.), «Паўночнае надвор’е» (малюнак,1984 г.), «Была вайна…» (афорт, 1984 г.), «Суханскія навальніцы» (малюнак, 1985 г.), «Блізкасьць космасу» (афорт, 1985 г.), «Спатканьне з восеньню» (малюнак,1986 г.), «Вяртаньне дамоў» (малюнак, 1988 г.), «Краявіды чыстай зоны» (малюнак, 1989 г.), «У Паўночнай Францыі» (акварэль, 1992—2001 г.г.), «Блакітны бераг у Правансе» (малюнак, 1997 г.), «Мой горад»(акварэль,1997-1998 г.г.), «Сьцяжынкі Язэпа Драздовіча» (малюнак, 1999 г.), «Гарбузовая восень»(малюнак, 1999 г.), «Палескія вандроўкі» (малюнак, 1998—2001 г.г.), «Неба і зямля Фердынанда Рушчыца»(малюнак,2000 г.), «Маўклівыя сьведкі. Прысьвячаецца 80 угодкам Слуцкага Збройнага Чыну» (малюнак, 2000 г.), «Парыскія масты» (малюнак, 2001 г.), «Я нарадзіўся тут …»(малюнак, 2001 г.), «Сьцяжынкі Язэпа Драздовіча-II» (малюнак, 2001 г.), «На сваёй зямлі» (малюнак,2002 г.), «Grand guerre. Памяць» (малюнак,2002 г.), «Peronne — ville sur Somme», (афорт, 2003 г.), «Chemin de mémoire», (афорт, 2003 г.), «Землякі Васіля Быкава», (малюнак, 2004 г.), «Цішыня ў Бычках» (малюнак, 2004 г.), «Прыпяцкія сюжеты. Прысьвячаецца У. Караткевічу», (малюнак, 2005 г.), «На шляху памяці», (акварэль, 2005 г.), «Вушацкія аўтографы», (малюнак, 2006 г.), «Янаўскія росы», (малюнак, 2006 г.), «Па сьлядох Напалеона Орды», (малюнак, 2006 г.), «Першы сьнег у Валодзькаве», (малюнак, 2007 г.)
Месцазнаходжаньне твораў
рэдагаваць- Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі (Менск),
- Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва (Менск),
- Музэй Беларускага мастацтва (Нью-Ёрк, ЗША),
- Гісторыка-культурны музэй-запаведнік (Заслаўе),
- Музэй Беларускага Палесься (Пінск),
- Музэй «Выратаваныя мастацкія каштоўнасьці» (Берасьце),
- Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музэй-запаведнік (Полацк),
- Мастацкая галерэя Ады Райчонак (в. Германавічы, Віцебская вобласьць),
- Галерэя імя Н. Орды (в. Варацэвічы, Берасьцейская вобласьць),
- Фонд Міністэрства культуры Расеі (Масква),
- Гісторыка-культурны музэй-запаведнік «Вялікі Усьцюг» (Расея),
- Фонд Саюзу мастакоў Украіны (Кіеў),
- Яхтвэрф г. Бэрлін (Нямеччына),
- Музэй г. Санары-сюр-Мэр(fr) (Францыя)
- Музэй Аlfred Danicourt г. Пэрону (Францыя)
- Мэрыя г. Пэрону (Францыя)
- У прыватных зборах Вялікабрытаніі, Бэльгіі, Ірляндыі, Фінляндыі, Нямеччыны, Францыі, Паўднёвай Афрыкі, Эгіпту, ЗША, Расеі.
Творы
рэдагаваць- Палац Сапегаў
- Маўклівыя сьведкі
- Па-над Прыпяцьцю
- Дарога на Берасьце
- Марочыўшчына
- Крыж у Церабні
- У маім горадзе
- Сакавік у Пінску
- Сьветлая восень
- Масток у Кудрычах
- У Вуйвічах
- На сваёй зямлі
- Мой горад
- Могілкі ў Ліплянах
- Кастрычнік на Ясельдзе
Памяць
рэдагавацьУ траўні 2018 году Гуманітарна-асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне «Садружнасьць Палесься» прапанавала ўладам Пінска і мясцоваму Савету дэпутатаў надаць імя Яўгена Шатохіна гарадзкой мастацкай школе[2]. Ініцыятыва не атрымала падтрымку чыноўнікаў[3].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сайт Яўгена Шатохіна
- Тэлеканал «Белсат». ГРУНВАЛЬДСКІЯ ПАРТРЭТЫ(недаступная спасылка)
- Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі. Новыя творы беларускага мастака Яўгена Шатохіна
- Беларуская інфармацыйная кампанія БелаПАН. Мастак Яўген Шатохін: Можа, упершыню за шмат гадоў атрымалася настолькі пранізліва беларуская выстаўка