Яўген Ціханцоў
Яўге́н Ціханцоў (4 лістапада 1998 году) — беларускі цяжкаатлет, бронзавы прызэр летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году, двухразовы чэмпіён Эўропы і чэмпіён сьвету (2019), срэбны прызэр чэмпіянату сьвету сярод моладзі 2017 году.
Яўген Ціханцоў | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 4 лістапада 1998 (25 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | цяжкаатлет |
Кар’ера
рэдагавацьДэбютаваў на моладзевым чэмпіянаце сьвету 2017 году ў Токіё, дзе заняў другое месца з агульнай сумай 378 кг у вагавай катэгорыі да 94 кг, стаўшы срэбным прызэрам гэтага першынства. У тым жа годзе летняй Унівэрсіядзе ў Тайбэі, беларускі спартовец заняў выніковае шостае месца ў сваёй вагавай катэгорыі, набраўшы агульную суму 368 кг. У дадатак, на моладзевым чэмпіянаце Эўропы здабыў срэбны мэдаль. У пачатку лістападу 2018 году на чэмпіянаце сьвету ў Ашгабадзе, Ціханцоў ў вагавай катэгорыі да 96 кг здабыў малы бронзавы мэдаль у практыкаваньнях на рыў, падняўшы штангу вагой 180 кг. У выніковым пратаколе стаў чацьвертым.
На чэмпіянаце Эўропы 2019 году Яўген заваяваў тытул эўрапейскага чэмпіёна, зафіксаваўшы агульную вагу паводле сумы двух практыкаваньняў у 400 кг. Таксама ён перамог у асобных практыкаваньнях на рыў (178 кг) і штуршок (222 кг). У верасьні 2019 году на чэмпіянаце сьвету, выступаючы ў вазе 102 кг, цяжкаатлет здабыў золата паводле сумы вагаў, усталяваўшы свой вынік на ўзроўні 398 кг. У Саудаўскай Арабіі, дзе ладзіўся чэмпіянат сьвету па цяжкай атлетыцы 2023 году, Яўген у катэгорыі да 102 кг заваяваў бронзавы мэдаль чэмпіянату сьвету з вынікам у 394 кг паводле сумы двух практыкаваньняў. Малы залаты мэдаль у рыве таксама дастаўся яму (183 кг).
У лютым 2024 году на чэмпіянаце Эўропы ў Сафіі спартовец здабыў залаты мэдаль паводле суме двух практыкаваньняў з вынікам у 398 кг. У практыкаваньні на штуршок ён стаў першым (217 кг), а ў практыкаваньні на рыў быў другім (181 кг). На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году, якія ладзіліся ў Парыжы, атлет у катэгорыі да 102 кг стаў уладальнікам бронзавага мэдаля з вынікам паводле сумы двух практыкаваньняў у 402 кг (183+219), што на 4 кг было менш за вынік алімпійскага чэмпіёна кітайца Лю Хуаньхуа[1].