Яўген Хвалей

беларускі паэт

Яўге́н Іва́навіч Хвале́й (нар. 1 студзеня 1947, Белькаўшчына, Стаўпецкі раён, Менская вобласьць) — беларускі паэт, крытык, публіцыст.

Яўген Хвалей
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 студзеня 1947(1947-01-01) (77 гадоў) або 1947[1]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, паэт
Мова беларуская мова[1]
Узнагароды

Біяграфія рэдагаваць

 
Яўген Хвалей (зьлева) і Мікола Шабовіч (справа) на Міжнароднай кніжнай выставе ў Менску, 12 лютага 2015 году

Нарадзіўся 1 студзеня 1947 году ў в. Белькаўшчына Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці[2].

]</ref> ў сялянскай сям’і.

Пасьля заканчэньня Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы (1965) працаваў будаўніком, у рэдакцыі стаўпецкай раённай газэты «Прамень». Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1971). Настаўнічаў, працаваў у выдавецтве «Народная асьвета», Менскім абласным Доме народнай творчасьці, на Беларускім радыё і тэлебачаньні.

З 1985 году працаваў старшым рэдактарам выдавецтва «Юнацтва».

Творчасьць рэдагаваць

Першыя вершы надрукаваў у 1963 годзе ў стаўпецкай раённай газэце «Прамень». Аўтар кніг паэзіі «Ярына» (калектыўны зборнік «Нашчадкі», 1979), «Прычасьце» (1983), «Зялёны прамень аеру» (1987), вершаванай казкі для дзяцей «Насціны гасціны» (1989).

У пэрыядычным друку выступае і як крытык. Укладальнік зборнікаў «Вершы» Якуба Коласа (1987), «Гары, агонь Кастрычніка» (1987), «Бацька наш Нёман» (2001) і іншых.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць