Яўген Хачарыдзі
Яўге́н Хачары́дзі (па-ўкраінску: Євген Хачеріді; нарадзіўся 28 ліпеня 1987 году, Мелітопаль, Украінская ССР) — колішні украінскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Украіны. Выступаў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.
Яўген Хачарыдзі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 ліпеня 1987[1][2] (37 гадоў) | |
Рост | 198 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | абаронца, цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2007 2007—2008 2009—2018 2018—2019 2020—2021 |
Алком → Валынь (арэнда) Дынама Кіеў ПАОК Дынама Берасьце |
25 (1) 24 (2) 150 (6) 3 (0) 16 (0) |
Зборныя | ||
2009—2018 | Украіна | 51 (3) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПачынаў гуляць у футбол у Мелітопалі за клюб «Алком». У сэзоне 2006—2007 гадоў на правах арэнды выступаў за «Валынь» у першай лізе. Луцкі клюб зацікавіўся пэрспэктыўным гульцом і летам 2007 году яны выкупілі кантракт гульца.
У студзені 2008 году Яўген перайшоў у кіеўскае «Дынама», дзе дэбютаваў 1 сакавіка 2008 году ў матчы сярод дублёраў супраць «Дняпра Днепрапятроўск».
За асноўную каманду дэбютаваў 13 верасьня 2008 году ў рамках Кубка Ўкраіны ў матчы супраць роднага «Алкома», выйшаўшы на 56 хвіліне замест Флорына Чэрната[3].
Дэбют у Прэм’ер-лізе чэмпіянату Ўкраіны адбыўся 18 ліпеня 2009 году ў матчы супраць адэскага «Чарнаморцу». Матч скончыўся перамогай кіяўлянаў зь лікам 5:0, а Яўген адыграў усе 90 хвілін. У маі 2018 года перайшоў у ПАОК Тэсалёнікі з заробкам 1,5 млн даляраў за год[4]. Каманда не вельмі часта выкарыстоўвала Яўгена, агулам у складзе каманды ён правёў 11 гульняў, у тым ліку 3 гульні Супэрлігі Грэцыі, і у ліпені 2019 года рашэньнем Фэдэрацыі футбола Грэцыі пакінуў клюб у якасьці вольнага агента[5]. 23 кастрычніка 2019 году заключыў кантракт з футбольным клюбам Дынама Берасьце[6].
Міжнародная
рэдагаваць10 кастрычніка 2009 году дэбютаваў у складзе зборнай, адгуляўшы ўвесь матч супраць каманды Ангельшчыны (1:0) і атрымаўшы жоўтую картку на 68 хвіліне ад славенскага рэферы Даміра Скаміны[7].
Дасягненьні
рэдагаваць«Дынама» Кіеў:
- Чэмпіён Украіны: 2009, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Ўкраіны: 2014, 2015
- Уладальнік Супэркубка Ўкраіны: 2009, 2011, 2016
ПАОК:
- Чэмпіён Грэцыі: 2019
- Уладальник Кубка Грэцыі: 2019
«Дынама» Берасьце:
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2020
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЗ боку бацькі мае грэцкія карані, маці ўкраінка[8]. Яўген называе сябе часьцей за ўсё ўкраінцам[9], чым грэкам. Аднак у інтэрнэце да гэтага часу папулярна памылковае меркаваньне аб грузінскіх ці нават армянскіх[10] каранях Хачарыдзі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Evgen Khacheridi // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Yevhen Khacheridi // FBref.com (мн.)
- ^ Хачериди Евгений Григорьевич. (рас.) ФK «Динамо» Киев. Официальный сайт
- ^ Стала известна зарплата Евгения Хачериди в ПАОКе. (рас.) FootBoom.by
- ^ Хачериди покинул греческий ПАОК. (рас.) Footballhd.ru
- ^ "Дынама-Брэст" можа скасаваць кантракт з Хачарыдзі. Яго падпісалі ўсяго паўтара месяца таму. zviazda.by
- ^ Ukraine vs. England - 10 October 2009. (анг.) Soccerway
- ^ Евгений Хачериди: биография. (рас.) Футбольный клуб Динамо-Брест
- ^ Хачериди: Меня обвиняют в том, что я буду сдавать игры грекам (рас.). footballfan.com.ua. Архіўная копія ад 27 сьнежня 2009 г.
- ^ Евгений Хачериди: «Хотелось бы встретиться с ПАОКом». sports.ru
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (рас.). афіцыйны сайт «Дынама» Кіеў. Архіўная копія ад 23 сьнежня 2011 г.
- Статыстыка (укр.). сайт Украінскай асацыяцыі футбола. Архіўная копія ад 24 верасьня 2019 г.