Яўген Канаплянка

украінскі футбаліст

Яўге́н Канапля́нка (па-ўкраінску: Євген Коноплянка; нарадзіўся 29 верасьня 1989 году, Кіраваград, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Украіны.

Яўген Канаплянка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 верасьня 1989(1989-09-29)[1] (35 гадоў)
Рост 176 см
Вага 69 кг
Пазыцыя атакуючы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2015
2015—2017
2016—2017
2017—2019
2019—2022
2022—2023
2023—2024
Дняпро
Сэвільля
Шальке-04 (арэнда)
Шальке-04
Шахтар
Краковія
ЧФР Клуж
157 (35)
32 (4)
17 (1)
40 (5)
28 (4)
36 (2)
3 (0)
Зборныя
2010— Украіна 87 (21)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 лістапада 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

У сем гадоў запісаўся ў сэкцыю па каратэ[2]. Потым займаўся футболам у родным горадзе ў клюбе «Алімпік». У днепрапятроўскім «Дняпры» апынуўся ў 16 гадоў[2]. Узімку 2006 году быў пераведзены ў дубль «Дняпра». У найвышэйшай лізе Ўкраіны дэбютаваў 26 жніўня 2007 году ў хатнім матчы супраць вужгарадзкага «Закарпацьця» (0:0), Канаплянка выйшаў на 83 хвіліне замест Джабы Канкавы.

Першы гол у чэмпіянаце Ўкраіны забіў 28 лютага 2010 году ў хатнім матчы супраць луганскай «Зары» (2:2), на 34 хвіліне ў браму Багдана Шуста. У другой палове сэзону 2009—2010 гадоў Яўген паказваў добрую гульню, ва ўсіх гульнях ён адыграў поўныя матчы.

Міжнародная

рэдагаваць

У красавіку 2010 году Мірон Маркевіч упершыню выклікаў Яўгена ў склад нацыянальнай зборнай Украіны на матчы ў канцы траўня й пачатку чэрвеня 2010 году супраць зборных Летувы, Румыніі й Нарвэгіі[3]. Канаплянка згуляў ва ўсіх трох гульнях і забіў свой ​​першы гол у зборнай.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Сэвільля»:

«Шахтар»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць