Яўген Кандрацьевіч Вішнеўскі (13 лістапада [ст. ст. 1 лістапада] 1876, Брэст-Літоўск, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — ?) — расейскі вайсковец. Удзельнік Белага руху падчас Грамадзянскай вайны ў Расеі.

Яўген Вішнеўскі
13 лістапада 1876(1876-11-13)невядома
Месца нараджэньня

Біяграфія

рэдагаваць

У 1894 годзе скончыў Брэст-Літоўскую прагімназію і паступіў у Адэскую ваенную вучэльню, зь якой выпусьціўся ў 1898 годзе. Служыў палкоўнікам у 25-м Сыбірскім стралковым запасным палку, у складзе якога быў мабілізаваны на фронт у 1914 годзе. За вайсковую доблесьць быў узнагароджаны Ордэнам Сьвятога Георгія (Георгіеўская зброя, жнівень 1917).

У студзені 1918 году ў Томску разам са сваім таварышам палкоўнікам Самарокавым заарганізаваў таемнае афіцэрскае таварыства, мэтай якога было зьвяржэньне бальшавіцкай улады ў горадзе. 27 траўня 1918 году пры ўдзеле падпалкоўніка Пепяляева таемная арганізацыя зьдзейсьніла пераварот, у выніку чаго 31 траўня ў Томску была ўсталявана ўлада «Сыбірскага ўраду» Пятра Валагодзкага.

1 чэрвеня 1918 году Вішнеўскі быў прызначаны камандзірам 2-га Томскага палку (затым Марыінскага). 23 чэрвеня 1918 году ён ужо камандуе 1-й Томскай Сярэдне-Сыбірскай стралковай дывізіяй у складзе 1-га Сярэдне-Сыбірскага стралковага корпуса Пепяляева. 13 жніўня 1918 году Вішнеўскаму надаецца званьне генэрал-маёру, пасьля чаго 15 кастрычніка 1918 году ён прызначаецца памагатым Пепяляева. 27 кастрычніка 1918 году прызначаецца начальнікам корпуснай акругі, а 11 сьнежня галоўным начальнікам Самара-Ўфімскага краю. З 15 красавіка 1919 году ён выконваючы абавязкі начальніка ваенна-адміністрацыйнага кіраваньня раёну Заходняй Арміі, з 5 жніўня 1919 году знаходзіцца ў распараджэньні галоўнакамандуючага Ўсходнім фронтам. 17 жніўня 1919 году прызначаецца начальнікам 7-й Сыбірскай стралковай дывізіі, з 10 кастрычніка 1921 году ён камандуе Сыбірскім стралковым палком. Пасьля гэтага ён прызначаецца камандзірам 1-га асобнага Сыбірскага стралковага палка. 23 сакавіка 1922 году ён становіцца камандзірам 3-й асобнай стралковай брыгады, а 15 траўня 1922 году прызначаецца камандзірам 1-й стралковай брыгады.

У 1922—1923 гадах удзельнічае ў паходзе генэрала Пепяляева на Якуцк. 10 траўня 1923 году быў адпраўлены з групай вайскоўцаў у Ахоцк, 22 чэрвеня 1923 году выйшаў на Ахоцкае ўзьбярэжжа, адкуль на японскай шхуне патрапіў у Японію, а адтуль ў Маньчжурыю, у м. Харбін.

Аўтар успамінаў «Аргонавты бѣлой мечты. Описаніе Якутскаго Похода Сибирский Добровольческой Дружины, со вступительной статьей Василія Логинова» (г. Харбин. 1933 г., 198 с.), якая апавядае пра паход на Якуцк. Гэтая кніга маецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у аддзеле Рэдкай кнігі.

  • Вишневский Е. К. Аргонавты белой мечты. Описание Якутского похода сибирской добровольческой дружины. // Полярная звезда. 1996. Якутск. № 4. C.64-90; № 5. 1996. С. 74—95.

Літаратура

рэдагаваць
  • Шишигин Е. Уникальный документ об истории пепеляевщины. // Полярная звезда. Якутск. № 4. 1996.С. 62.
  • Никифоров В. В. Вторжение Пепеляева в Якутию. // Полярная звезда. Якутск. № 5. 1996. С. 64—73.
  • Антонов Е. Северная «Одиссея» дружины Пепеляева // Полярная звезда. Якутск. № 5. 1996. С. 96.