Касіяпэя (па-лацінску: Cassiopeia, Cas) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, названае паводле ганарыстай каралевы Касіяпэі, што хвалілася на сваю непераўзыходную прыгажосьць. Касіяпэя — адно з 48 сузор’яў, пералічаных у II ст. старажытнагрэцкім астраномам Пталемэем, і адно з 88 сучасных сузор’яў. На небе сузор’е лёгка адшукаць паводле пазнавальнага разьмяшчэньня яе ярчэйшых зорак у форме літары W. Касіяпэя мяжуе з Андрамэдай на поўдні, Пэрсэем на паўднёвым усходзе і Цэфэем на поўначы. Знаходзіцца адносна полюсу насупраць Вялікай Мядзьведзіхі і лепей за ўсё назіраецца ў пачатку лістапада.

Касіяпэя
Касіяпэя
Лацінская назва Cassiopeia
 · у родным склоне Cassiopeiae
 · скарот Cas
Простае ўзьняцьцё 1г
Схіленьне +60°
Квадрант NQ1
Плошча 598 кв. гр. (25-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 53
Зорак з плянэтамі 5
Зорак ярчэй за 3.00m 4
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 7
Найярчэйшая зорка α Cas (Шэдар) (2,15m)
Найбліжэйшая зорка η Cas (Ахірд)
(19,42 сьв. г., 5,95 пк)
Аб’екты Мэсье 2
Мэтэорныя патокі Пэрсэіды
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −20°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лістапада.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

У траўні 2011 году дыспэтчары ізраільскай паветранай прасторы кінулі на разьведку два баявыя самалёты і два ўдарныя верталёты, каб даведацца, што за падазроныя агні бачныя ў небе. Пры дасьледваньні «варожага самалёту» пілёты пацьвердзілі, што гэтыя «агні» — зоркі Касіяпэі.[1]

  1. ^ Weiss, Reuven (6 сакавіка 2011) Stars mistaken for enemy aircraft Ynetnews

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Касіяпэя (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты:   01г 00х 00с, +60° 00′ 00″