Ятранка
рака ў Беларусі
Ятранка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Моўчадзі (басэйн Нёману). Цячэ ў Наваградзкім і Зьдзецельскім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 208 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4‰[1].
Ятранка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Ярошычаў |
Вусьце | Шчара |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 31 км |
Прытокі — Мутніца (правы), Лапушанка. На рацэ стаіць мястэчка Наваельня.
Пачынаецца каля вёскі Ярошычаў Наваградзкага раёну, упадае ў Моўчадзь на поўдні мястэчка Наваельні Зьдзецельскага раёну. Вадазбор на паўднёва-заходніх схілах Наваградзкага ўзвышша. На рацэ сажалкі каля вёсак Круцілавічаў і Стараельні.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 472.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.