Яспэр Філіпсэн

бэльгійскі раварыст

Я́спэр Фі́ліпсэн (па-нідэрляндзку: Jasper Philipsen; нарадзіўся 2 сакавіка 1998 году, Моль, Бэльгія) — бэльгійскі шасэйны раварыст, які выступае за каманду «Альпэсін-Дэкёнінк». Спэцыялізуецца на спрынтах. Пераможца некалькіх этапаў Тур дэ Франс і Вуэльты Гішпаніі.

Яспэр Філіпсэн
Агульная інфармацыя
Дата нараджэньня 2 сакавіка 1998(1998-03-02)[1] (26 гадоў)
Месца нараджэньня
Краіна
Рост 176 см
Вага 69 кг
Спартовая інфармацыя
Клюб Альпэсін—Дэкёнінк
Спэцыялізацыя спрынтэр
Прафэсійныя клюбы
2018
2019—2020
2021—
Гэйгенз Бэрман Аксэон
ААЭ Эмірэйтс
Альпэсін-Дэкёнінк

Кар’ера

рэдагаваць

Як юніёр няблага спаборнічаў на розных турнірах. У 2018 годзе стаў прафэсіяналам, склаўшы працоўную дамову з амэрыканскай камандай «Гэйгенз Бэрман Аксэон». У складзе клюб браў удзел у пераважна нязначных гонках. У кастрычніку яму прапанавала кантракт каманда «ААЭ Эмірэйтс», дзе далучыўся да гонак Сусьветнага туру. Гэтак, бэльгійскі раварыст браў удзел у Тур дэ Франс 2019 году[2], а ў наступным годзе браў удзел ва Вуэльце Гішпаніі, дзе здабыў перамогу ў адным з этапаў. У 2021 годзе далучыўся да каманды «Альпэсін-Фэнікс». У сваім другім Тур дэ Франс, які ладзіўся ў 2021 годзе, не зважаючы на тое, што спартовец ня выйграў аніводнага этапу, але некалькі разоў уздымаўся на подыюм. Ужо на Вуэльце таго ж году бэльгіец здабыў перамогі ў двух этапах шматдзённай гонкі[3].

 
Філіпсэн на Тур дэ Франс 2023 году.

На пачатку сэзону 2022 году ён здабыў перамогу ў клясыфікацыі паводле пунктаў і два этапы Тура ААЭ. Затым паводле пунктаў перамог у Туры Турэччыны ды быў найлепшым у адным з этапаў на Туры Бэльгіі. На Тур дэ Франс роварнік спадзяваўся на перамогу ў чацьвертым этапе, але неспадзявана пераможцам стаў ягоны суайчыньнік Ваўт ван Арт. Аднак, спартовец усё ж такі здолеў здабыць перамогу на 15-м этапе, а таксама выйграць зь пераканаўчай перавагай спрынтавы этап у апошні дзень турніру ў Парыжы.

У сакавіку 2023 году ён выйграў сваю другую аднадзённую гонку Сусьветнага туру, апярэдзіўшы Оляфа Кооя і Іва Лямпарта ў гонцы Клясыка Бруге — Дэ Панэ. Пры гэтам за тыдзень да таго спартовец здабыў быў перамогі на двух этапах Тырэна — Адрыятыка[4]. Праз два тыдні ён у другі раз здабыў перамогу ў Схэльдэпрэйс. А праз пяць дзён Філіпсэн абышоў Ваўта ван Арта і заняў другое месца ў гонцы Парыж — Рубэ[5]. На Тур дэ Франс бэльгіец здабыў перамогі на этапах з нумарамі 3, 4, 7 і 11, усе зь якіх былі мелі спрынтарскі фініш[6]. У выніку спартовец атрымаў зялёную кашулю, як лідэра клясыфікацыі паводле пунктаў, апярэдзіўшы перасьледніка Мадса Пэдэрсэна больш чым на 100 пунктаў.

Філіпсэн пачаў сэзон 2024 году падобным чынам, выйграўшы адзін этап і фінішаваўшы другім на іншым за часам Тырэна — Адрыятыкі[7]. Затым здабыў перамогу ў спрынтарскай гонцы Мілян — Сан-Рэма[8] ды праз чатыры дні абараніў свой тытул на Клясыцы Бруге — Дэ Панэ. Як і летась спартовец зноў быў другім у гонцы Парыж — Рубэ[9]. Пасля трох другіх месцаў запар на спрынтарскіх этапах Філіпсэн выйграў дзясяты этап Тур дэ Франс 2024 году[10], а таксама здабыў перамогі на этапах пад нумарамі 13[11] і 16[12].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць