Аўстрыйская школа
Аўстрыйская школа (па-ангельску: Austrian school) — тэарэтычны кірунак у эканамічнай навуцы ў рамках маржыналізму.
Асноўныя становішчы Аўстрыйскай школы ў эканамічнай тэорыі
рэдагавацьАсаблівасьці аўстрыйскай школы:
- адмова ад выкарыстаньня матэматычных мэтадаў дасьледаваньняў;
- крайні суб’ектывізм як характэрная рыса практычна ўсіх прадстаўнікоў школы;
- акцэнт на вывучэньне псыхалягічных асаблівасьцяў паводзін спажыўцоў;
- акцэнт на гетэрагеннасьць і яго часовую структуру капіталу пры вывучэньні макраэканамічных праблем, уключаючы вывучэньне прыроды грашовага цыклю.
Асноўныя прадстаўнікі Аўстрыйскай школы
рэдагавацьАсноўныя прадстаўнікі аўстрыйскай школы:
- першае пакаленьне — Карл Мэнгер (1840—1921) (заснавальнік)
- другое пакаленьне — Эйгэн фон Бэм-Бавэрк (1851—1914), Фрыдрых фон Візэр (1851—1926), Ойген фон Філіповіч фон Філіпсбэрг (1858—1917), Джон Бэйтс Кларк (1847—1938);
- трэцяе пакаленьне — Людвіг фон Мізэс (1881—1973), Ёзэф Шумпэтэр (1883—1950), Карл Шлезынгер (1889—1938), Х. Маер (1879—1955), Рыхард фон Штрыгль (1891—1942), Лео Ілі (1888—1952), Бэнджамін Андэрсан (1886—1949), Фрэнк Фэтэр (1863—1949);
- чацьвертае пакаленьне — Фрыдрых фон Хаек (1899—1992), Оскар Моргенштэрн (1902—1977), Фрыц Махлуп (1902—1983), Паўль Розэнштэйн-Родан (1902—1985), Готфрыд фон Хабэрлер (1900—1995), Фрыдрых Луц (1901—1975), Фэлікс Каўфман (1895—1949), Альфрэд Шуц (1899—1959);
- пятае пакаленьне — Мюрэй Ротбард (1926—1995), Ізраэль Кірцнэр (нар. 1930), Людвіг Лахман (1906—1990), Джордж Шэкл (1903—1992);
- шостае пакаленьне — Ганс-Герман Хопэ, Ёрг Гвіда Хюльсман, Хесус Ўэрта дэ Сота, Пітэр Бэтке, Крыс Койнэ, Стывэн Горвіц, Пітэр Лісан, Фрэдэрык Сатэ, Роджэр Гарысан і інш.
У СНД адным з прадстаўнікоў аўстрыйскай школы зьяўляўся Генадзь Лебедзеў (1957—2004), на сёньня — Барыс Львін, Юры Кузьняцоў, Вадзім Новікаў, у Беларусі — Яраслаў Раманчук.
Сучаснае разьвіцьцё Аўстрыйскай школы
рэдагавацьЗ 1982 году ў ЗША актыўна дзейнічае Інстытут Людвіга фон Мізэса (Ludwig von Mises Institute) у Обэрне, штат Алабама, які налічвае цяпер 275 навуковых супрацоўнікаў (research fellows). Інстытут штогод праводзіць летнюю школу Ўнівэрсытэт Мізэса (Mises University), канфэрэнцыю эканамістаў-дасьледчыкаў Аўстрыйскай школы (Austrian Scholars Conference), а таксама розныя тэматычныя сэмінары па грашовай палітыцы, гісторыі, палітычнай філязофіі. Выдаюцца новыя працы сучасных эканамістаў, якія працуюць у аўстрыйскай традыцыі, і перавыдаюцца працы «клясыкаў» (Людвіга фон Мізэса, Мюрэя Ротбарда і іншых).
Інстытут Людвіга фон Мізэса выдае штоквартальны навуковы часопіс па эканоміцы — Quarterly Journal of Austrian Economics. У штомесячным часопісе «Вольны рынак» (анг. The Free Market) аналізуюцца сучасныя эканамічныя і палітычныя пытаньні. Выдаецца таксама навуковы часопіс па палітычнай філязофіі — Journal of Libertarian Studies.
У 1996 годзе ў ЗША было арганізаванае Таварыства па разьвіцьці Аўстрыйскай эканамічнай школы (Society for the Development of Austrian Economics), якое налічвае цяпер больш за 100 чальцоў. Таварыства арганізуе некалькі сэкцыяў на штогадовай канфэрэнцыі Паўднёвай эканамічнай асацыяцыі (Southern Economic Association).
Матэрыялы, прысьвечаныя сучаснаму разьвіцьцю школы, публікуюцца ў часопісах The Review of Austrian Economics, Quarterly Journal of Austrian Economics[1] (інстытут Людвіга фон Мізэса).
З 2004 гады штогод у Празе «Лібэральны інстытут» арганізуе канферэнцыю Prague Conference on political Economy ў аўстрыйскай традыцыі.
Кнігапіс
рэдагавацьАсноўныя працы эканамістаў Аўстрыйскай школы
рэдагаваць- Візэр Ф. Тэорыя грамадзкай гаспадаркі
- Мізэс Л. Лібэралізм у клясычнай традыцыі.
- Мізэс Л. Сацыялізм.
- Мізэс Л. Тэорыя і гісторыя: Інтэрпрэтацыя сацыяльна-эканамічнай эвалюцыі.
- Мізэс Л. Чалавечая дзейнасьць: Трактат па эканамічнай тэорыі
- Хаек Ф. Індывідуалізм і эканамічны парадак
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьАўстрыйская школа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў