Яраслаў Клімуць
Яраслаў Іванавіч Клімуць (10 студзеня 1940, в. Вострава, Ваўкавыскі раён, Беластоцкая вобласьць - 18 чэрвеня 2022) — беларускі літаратуразнаўца.
Яраслаў Клімуць | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 10 студзеня 1940 г. |
Памёр | 18 чэрвеня 2022 г. |
Дзеці | Лада Яраславаўна Клімуць[d] і Жанна Яраславаўна Клімуць[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратуразнаўца |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьнарадзіўся 10 студзеня 1940 году ў в. Вострава Ваўкавыскага раёну Беластоцкай вобласьці.
У 1959—1962 гадох служыў у войску, у 1962—1967 гадох вучыўся ў на філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту па спэцыяльнасьці «Беларуская мова і літаратура. Расейская мова і літаратура». У 1972—1977 гадох навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. З 1975 году пачаў працаваць старшым выкладчыкам катэдры беларускай літаратуры Магілёўскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту. У 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Якуб Колас і расейская савецкая паэзія». З 1982 году дацэнт. З 1986 году па 2000 год — дэкан філялягічнага факультэту Магілёўскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту[1]. Пазьней працаваў дацэнтам на катэдры ангельскага, агульнага і славянскага мовазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова.
Дачка Лада — кандыдат гістарычных навук, дацэнт катэдры ўсеагульнай гісторыі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова[2]; дачка Жа́на — супрацоўніца Магілёўскага абласнога краязнаўчага музэю[3].
Творчасьць
рэдагавацьСфэра навуковых інтарэсаў — тэорыя літаратуры, гісторыя беларускае літаратуры і літаратурнай крытыкі, супастаўляльнае літаратуразнаўства, краязнаўства[4]. Дасьледчык творчасьці Якуба Коласа[5]. Мае больш за 150 навуковых і вучэбна-мэтадычных публікацыяў.
Сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1996 году.
Узнагароды
рэдагаваць- ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1982, 1998),
- ганаровая грамата Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (1999),
- ганаровая грамата Дзяржаўнага літаратурна-мэмарыяльнага музэю Якуба Коласа (2004).