Ян XV (папа рымскі)
Ян XV (па-лацінску: Ioannes PP. XV), сьвецкае імя Джаваньні ды Гальіна Альба (па-італьянску: Giovanni di Gallina Alba; Рым, Папская вобласьць — 1 красавіка 996 году, Рым, Папская вобласьць) — папа рымскі з жніўня 985 па сваю сьмерць у красавіку 996 году. Ян XV быў сынам рымскага прасьбітара Лео. У той час як яго абралі папам ён быў кардыналам-сьвятаром[3]. У 993 годзе быў першым папам, якога зрабілі сьвятым. Паводле просьбы нямецкага кіраўніка, ён быў кананізаваны біскупам Ульрыхам Аўгсбурскім 31 студзеня 993 году.
па-лацінску: Ioannes XV | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | X стагодзьдзе |
Памёр | сакавік 996[1] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Ён быў заступнікам і абаронцам манахаў Клюні[4]. Дзякуючы ягонаму легату Лео, ён вырашыў спрэчку паміж каралём Ангельшчыны Этэльрэдам Неразумным і герцагам Нармандыі Рычардам I[3]. Як сьцьвярджалася праз прадажнасьць і кумаўство папа быў вельмі непапулярным сярод грамадзянаў Рыму. Тым ня менш, гэта не даказана, бо Ян XV меў мала паўнамоцтваў у Рыме на той час[3]. Ян Крысцэнцыюс, патрыцый Рыму, значна абмяжоўваў уплыў папы. Самай значнай падзеяй за ягоным часам была ягоная спрэчка з Гуга Капэтам, каралём Францыі, з нагоды замяшчэньня арцыбіскупскай катэдры ў Рэймсе. У 991 годзе арцыбіскуп Арнульф быў зрынуты і замест яго на памесным сынодзе быў абраны абат Гербэрт д’Арыяк, які пасьля будзе папам Сыльвэстрам II. З нагоды замяшчэньня гэтай пасады разгарэўся першы сур’ёзны канфлікт паміж папам і каралямі Францыі, які выліўся пасьля ў барацьбу за інвэстытуру.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.vatican.va/content/vatican/en/holy-father/giovanni-xv.html
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ а б в Brusher S. J., Joseph. «John XV - the Scholarly Pontiff», Popes Through the Ages.
- ^ Kirsch, Johann Peter. «Pope John XV (XVI)». The Catholic Encyclopedia Vol. 8. New York: Robert Appleton Company, 1910.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЯн XV (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ян XV. Catholic Encyclopedia.