Ян Сычэўскі
Ян Сычэўскі (па-польску: Jan Syczewski; нарадзіўся 26 сакавіка 1937, вёска Стрыкі, Бельскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча — памёр 9 сакавіка 2023) — польскі палітык, дзяяч беларускае меншасьці ў Польшчы.
Jan Syczewski Ян Сычэўскі | |
па-польску: Jan Syczewski | |
Дэпутат Сойму III скліканьня | |
---|---|
1997 — 2001 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Квасьнеўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 26 сакавіка 1937 (88 гадоў) Стрыкі, Бельскі павет, Падляскае ваяводзтва |
Памёр | 9 сакавіка 2023 |
Партыя | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Скончыў Гуманістычны факультэт Гданьскага ўнівэрсытэту (1967)[1]. Дэпутат Сойму ІІІ скліканьня ў 1997—2001 ад блёку Саюз Дэмакратычнай Лявіцы (абраны ў Беластоку)[1], прэзыдэнт Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства ў Польшчы. У 2001 у Менску выказаўся супраць інтэграцыі Польшчы ў Эўразьвяз і назваў Беларусь абразчыкам дэмакратыі[2]. Ад 2002 да 2014 радны падляскага сойміку (да 2006 віцэмаршалак).
Узнагароды
рэдагаваць- Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы (2002) [3]
- мэдаль Францішка Скарыны (1996)[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Зьвесткі пра былых дэпутатаў Сойму на старонцы Сойму — Сойм III скліканьня (пол.)
- ^ Jan Syczewski zajmie się kulturą w Zarządzie Wojewódzkim (пол.). gazeta.pl (2 сьнежня 2002). Праверана 26 верасьня 2010 г.
- ^ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 1 sierpnia 2002 r. o nadaniu orderów i odznaczeń (M.P. Nr 56, poz. 762 (пол.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 14.02.1996 г. № 67 «О награждении Я. Я. Сычевского медалью Франциска Скорины»(недаступная спасылка) (рас.)