Ян Колар (па-славацку: Ján Kollár; 29 ліпеня 1793, Мошаўцэ — 24 студзеня 1852, Вена) — славацкі палітык, паэт, этнограф, філёзаф і лютэранскі сьвятар.

Ян Колар
Ján Kollár
Kollar jan.jpg
Род дзейнасьці палітык, паэт, этнограф, філёзаф і лютэранскі сьвятар
Дата нараджэньня 29 ліпеня 1793
Месца нараджэньня Мошаўцэ
Дата сьмерці 24 студзеня 1852
Месца сьмерці Вена
Месца пахаваньня Альшанскія могілкі
Грамадзянства Аўстрыйская імпэрыя
Месца вучобы Енскі ўнівэрсытэт
Занятак пісьменьнік, мовазнаўца, паэт, філёзаф, пэдагог, прафэсар унівэрсытэту, археоляг, палітык, фальклярыст, настаўнік і зьбіральнік народных сьпеваў
Месца працы Венскі ўнівэрсытэт
Псэўданімы Čechobratr Protištúrsky[1] і Čechobratr Protištúrský[1]

Навучаўся ў гімназіі ў Крэмінцы, Банскай Быстрыцы. У 18121815 у лютэранскім ліцэі ў Браціславе. У 18171819 вывучае тэалёгію ў Енскім унівэрсытэце. У 18191849 быў сьвятаром у Пэшці, падчас рэвалюцыі 1848—1849 гг. у Вугоршчыне служыў сакратаром пры двары аўстрыйскага імпэратара. У 1849 годзе, у якасьці падзякі славакам, якія бралі ўдзел у рэвалюцыі на баку аўстрыйцаў, прызначаны прафэсарам Відзенскага ўнівэрсытэту. Колар быў адным з ідэолягаў славацкага нацыянальнага адраджэньня, які, аднак, прытрымліваўся поглядаў неабходнасьці выкарыстаньня славакамі чэскай мовы, што пазьней выклікала канфлікт зь Людавітам Штурам, які прапагандаваў славацкую мову.

Астатнія гады жыцьця, пачынаючы з 1849 г., Колар правёў у Вене, дзе ўзначальваў ва ўнівэрсытэце катэдру славянскай археалёгіі. Памёр Колар 24 студзеня 1852 у Вене.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Ян Коларсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі