Ян Голіян (па-славацку: Ján Golian, 7 студзеня 1906, Дамбавар, Вугоршчына — ? 1945, Флёсэнбург, Нямеччына) — славацкі брыгадны генэрал, арганізатар і кіраўнік Славацкага народнага паўстаньня.

Ян Голіян
па-славацку: Ján Golian
7 студзеня 1906(1906-01-07)1945[1]
Месца нараджэньня Дамбавар, Вугоршчына
Месца сьмерці Флёсэнбург, Нямеччына
Прыналежнасьць Армія Чэхаславаччыны, славацкая антыфашысцкая партызанка
Род войскаў сухапутныя войскі
Гады службы 1927—1945
Званьне брыгадны генэрал[d]
Бітвы/войны Славацкае нацыянальнае паўстаньне
Узнагароды
Ľudovít Štúr Order (military division) 1st class Czechoslovak War Cross 1939–1945 Milan Rastislav Stefanik Order ордэн Рэспублікі Order of the Slovak National Uprising 1st Class

Да 1939 афіцэр чэхаславацкай арміі. У 1939—1943 служыў у штабе ў Трэнчыне. У 1943 начальнік штаба «Хуткай дывізіі». Падчас службы ў Трэнчыне ўсталяваў стасункі з антынацыскім падпольлем. У студзені 1944 стаў камандуючым сухапутнымі войскамі. Тады ж падрыхтаваў плян паўстаньня, ухваленага 23 сакавіка чэхаславацкім урадам у выгнаньні. 30 красавіка быў прызначаны вайсковым міністрам нелегальнай Славацкай народнай рады. 29 жніўня аддаў загад аб пачатку паўстаньня. З 1 верасьня галава чэхаславацкай арміі ў Славаччыне. Пасьля паразы Славацкага народнага паўстаньня 28 кастрычніка 1944 году аддаў загад аб пераходзе часткаў на партызанскае становішча. 3 лістапада ў Погранскам Букаўцы ў Банскай Быстрыцы трапіў у нямецкі палон разам з генэралам Рудольфам Віестам. Загінуў у канцэнтрацыйным лягеры Флёсэнбург, дзе быў казьнены разам зь іншымі славацкімі афіцэрамі напачатку 1945.

  1. ^ а б Ján Golian // Bibliografie dějin Českých zemí — 1905.